Знайсці
19.02.2024 / 14:0113РусŁacБел

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея. Мы хутка вам раскажам». Юлія Навальная запісала зварот да расіян

Юлія Навальнага, жонка памерлага ў калоніі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага запісала зварот да расіян у студыі, адкуль раней яе муж выходзіў у эфір. Яна сказала, што заменіць яго і папрасіла падтрымаць яе, далучыцца да яе.

«Я была шчаслівая быць побач з ім і падтрымліваць яго. Але сёння я хачу быць побач з вамі, таму што я ведаю: вы страцілі не менш, чым я», — сказала яна. 

Юлія Навальная абвінаваціла Пуціна ў забойстве свайго мужа і прапанавала расейцам «сабрацца ў адзін моцны кулак і ўдарыць па зварʼяцелым рэжыме». 

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея тры дні таму. Мы хутка вам пра гэта раскажам», — заявіла яна. 

Таксама яна дадала, што каманда Навальнага абавязкова даведаецца, хто менавіта і як менавіта выканаў гэтае злачынства. «Мы назавем прозвішчы і пакажам твары», — паабяцала Навальная.

Пра раптоўную смерць галоўнага расійскага апазіцыянера 16 лютага паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Навальнаму было 47 гадоў.

Цяпер яго родным не аддаюць цела. 

Чытайце таксама:

Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі

На целе Навальнага выяўлены сінякі ад курчаў — «Новая газета Европа»

Навальнага забілі перад яго магчымым абменам — Bild

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
4
2
гблн/адказаць/
19.02.2024
Восхититительная женщина! Восхитительные люди! Алексей, царствие тебе небесное! 💪
1
Ад удзівленія/адказаць/
19.02.2024
Апдзелацца
19.02.2024
Спадзяюся, у Расеі з'явілася свая Ціханоўскай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031