Знайсці
31.01.2024 / 14:348РусŁacБел

Мама прапагандыста Ігара Тура пераабіраецца ў лідскія дэпутаты ад «Белай Русі»

53-гадовая Ірына Тур дырэктарствуе ў палацы культуры ў Лідзе. 

Ірына Тур (у цэнтры) з дачкой Вольгай. Фота: grodnonews.by

Ірына Тур — дзейная дэпутатка Лідскага райсавету. Яна сакратарка камісіі па камунальных і сацыяльных пытаннях.

У 2018 годзе Тур трапіла ў райсавет як беспартыйная вылучэнка. Цяпер жа балатуецца як сябра партыі «Белая Русь».

Пра Ірыну Тур часта піша мясцовая раёнка, акцэнтуючы ўвагу на гісторыі поспеху не як дэпутаткі, а работніцы сферы культуры.

Палацам культуры ў Лідзе яна кіруе больш за 15 гадоў. Узнагароджаная нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Пра дэпутацкія дасягненні Ірыны Тур інфармацыі вобмаль. Часцяком яе выпраўляюць віншаваць арганізацыі з прафесійнымі святамі.

Пра сябе Тур кажа, што для яе важная ўтульная сямейная гавань, аднак у сучасных рэаліях не менш важна знайсці справу па душы і самарэалізавацца на працоўным месцы.

Ірына Тур стараецца не згадваць у інтэрв'ю пра свайго сына, журналіста АНТ Ігара Тура. Больш гаворыць пра дачку, Вольгу Каплун, якая працуе разам з маці ў Палацы культуры.

Вольга Каплун замужам за супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацый. Сям’я жыве ў пасёлку Першамайскі — гэта прыгарад Ліды. Там жыве з мужам і Ірына Тур.

Прапагандыст Ігар Тур нарадзіўся ў 1989 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. На АНТ Тур прыйшоў у 2014 годзе. Пазнавальным тварам прапаганды стаў падчас выбарчай кампаніі 2020 года. Цяпер ён у пуле Лукашэнкі. За сваю працу атрымаў медаль Францыска Скарыны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў? Першая частка

Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спіса. І нават не дайшоў да выбараў

Прапагандыст Ігар Тур: Я крыху расіст, Украіна — не дзяржава

«Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Ясненька /адказаць/
31.01.2024
Сямейка лукашыстаў.
0
даведка /адказаць/
31.01.2024
Выдвигаются от трудового коллектива и (или) политической партии те, кому проблема собрать подписи.
0
ніндзя/адказаць/
01.02.2024
Не, ну якая мама? Мама гэта мілае, лагоднае. А ўвесь артыкул пра маці - не проста маці, а маці прыкарытніка. Пс. Апошнім часам нн сваёй расейскасцю і іншым проста даказвае. Здаецца, мы згубілі гэты бастыён беларушчыны 😢
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031