Знайсці
25.01.2024 / 22:1213РусŁacБел

Кавалеўскі расказаў, што цяпер робіцца з «пашпартам новай Беларусі»

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па міжнародных адносінах Валер Кавалеўскі сустрэўся са спецпасланнікамі дэмакратычных краін, з якімі абмеркаваў праблемы стварэння і прызнання «пашпарта новай Беларусі», паведамляе прэс-служба АПКБ.

Паводле Валера Кавалеўскага, у найбліжэйшых планах — стварэнне органа выдачы пашпартоў з камандай прафесіяналаў, што неабходна для заваявання даверу беларусаў і замежных партнёраў.

Гэты орган мае забяспечыць выкананне найвышэйшых міжнародных стандартаў пры тэхнічнай падтрымцы спецыялізаваных арганізацый: ад збору заявак і вырабу фізічных асобнікаў да бяспечнага захоўвання даных.

Першымі атрымальнікамі новых пашпартоў у выпадку паспяховай рэалізацыі гэтага праекта маюць стаць тыя, хто мае легалізацыю ў краінах пражывання, — людзі, якія ўжо прайшлі першасную праверку нацыянальнымі міграцыйнымі службамі. Гэта, на думку Валера Кавалеўскага, паспрыяе станоўчаму ўспрыманню праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі еўрапейскімі партнёрамі.

Неўзабаве прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета плануе звярнуцца да дыяспар з прапановай далучыцца да ўдзелу ў кампаніі па стварэнні пазітыўнага іміджу новага нацыянальнага пашпарта Беларусі ў еўрапейскіх краінах. 

Чытайце таксама:

«Падстаў для прызнання «пашпарта новай Беларусі» больш чым дастаткова». Кавалеўскі адказаў літоўскаму еўрадэпутату

Цяжка ўявіць, што «пашпарт новай Беларусі» будзе хутка прызнаны — еўрадэпутат

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
1
Расіяніну/адказаць/
26.01.2024
ром, па рюскі ў рюскім пашпарце
2
Юзік/адказаць/
26.01.2024
даведка , чаму, сяруноў там 8 мільёнаў
0
Максим Дизайнер/адказаць/
26.01.2024
Статью и комментарии не читал. Что там?Ничего?Хотите прогноз?И еще 50 лет ничего не будет. Не потому что Светлана плохая, и оппозиция не старается. А потому что народцу это не надо. Включая всех "в связи с политической ситуацией в очке", которые выстроились в очередь за ПМЖ и гражданством коллонизаторов с обеих сторон.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера