Знайсці
21.01.2024 / 09:318РусŁacБел

Амаль дзве гадзіны ішоў пешшу ў завіруху. АНТ паехаў разбірацца з выпадкам у Полацку, калі кандуктарка высадзіла хлопчыка з аўтобуса

Гісторыя полацкага школьніка Яраслава, якога кандуктарка ў завіруху высадзіла з аўтобуса, абурыла беларусаў. Хлопчык згубіў школьную даведку, якая дазваляе ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна, а картка навучэнца не спрацавала. Дзіцяці прыйшлося амаль шэсць кіламетраў ісці да дому. Патэлефанаваць бацькам ён таксама не змог, тэлефон разрадзіўся. Маці хлопчыка запісала эмацыйнае відэа ў тыктоку, пасля чаго да яе прыехаў дзяржаўны канал АНТ.

Рэзанансная гісторыя адбылася 12 студзеня. Дахаты Яраславу трэба было дабірацца з перасадкай. У першым аўтобусе ўсё прайшло добра, а ў другім узніклі праблемы. Даведка, па якой ён яшчэ ранкам ехаў у школу, згубілася.

— Мне сказалі, альбо плаці альбо выходзь, — кажа Яраслаў.

@ksuartravel

♬ оригинальный звук - KsuArtravel

 Хлопчык паспрабаваў купіць білет, але картка не спрацавала.

 — У выніку я вырашыў выйсці, — кажа дзіця. 

На наступным прыпынку ён паспрабаваў сесці ў маршрутку. Але карткі там не прымалі, таму прыйшлося прадоўжыць шлях. 

Карэспандэнт АНТ пешшу прайшоў шлях Яраслава — аказалася, ісці трэба шэсць кіламетраў — дом школьніка знаходзіцца на ўскрайку Полацка. Ідучы ўздоўж ажыўленай дарогі, праз сумёты і буйную транспартную развязку, Яраслаў патраціў гадзіну і 40 хвілін. Па словах таты школьніка, Яраслаў прыйшоў дадому азяблы, напалоханы і з мокрымі наскрозь чаравікамі.

 

 Кандуктарка аўтапарка №2 Вольга Мельнічук

Кандуктарка аўтапарка №2 Вольга Мельнічук, якая ў той дзень высадзіла Яраслава, сітуацыю нават не ўзгадала. Яна сама маці чатырох дзяцей. 

— Была дзяжурная фраза, што карта несапраўдная, патрэбная даведка і што ў школах павінны былі растлумачыць, што гэтыя карткі не працуюць у аўтобусе. Ну і ўсё, — кажа Мельнічук. 

Тое, што яна высадзіла хлопчыка, відавочна школьнага ўзросту, з аўтобуса, яна не ўзгадала, і яе карэспанэнт пра гэта не спытаў. 

Начальніца ж аддзела аўтобусных перавозак аўтапарка № 2 Полацка Тамара Скараходава сцвярджае, што кандуктары праінструктаваны наконт пасажыраў-дзяцей. 

— Кандуктары праінструктаваныя, што якія б ні былі сітуацыі, дзяцей не высаджваць, — кажа яна. 

Паводле сюжэта, віцебскія дэпутаты яшчэ летась падтрымалі ініцыятыву ўпраўлення адукацыі Віцебскай вобласці, каб бясплатны праезд школьніку гарантавала і картка навучэнца. 

І рашэнне нібыта набыло моц 13 студзеня — якраз на наступны дзень пасля выпадку з Яраславам.

Чытайце таксама:

У Полацку кандуктарка высадзіла пяцікласніка з аўтобуса — дзіцяці прыйшлося ісці 5 кіламетраў у завіруху

У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула

Маршрутчыкі просяць дазволіць вазіць пасажыраў стоячы

Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў. Пацярпелі і пасажыры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
32
0
Яўген/адказаць/
21.01.2024
Мы бачым як на такіх прыкладах адбываецца расчалавечванне асобы. Гэта прыкра і жахліва.
0
Чаркашкварка/адказаць/
21.01.2024
Лукашысты брахлiвыя брахуны.
0
аёй-а ё й/адказаць/
21.01.2024
кажу - папугай нешта актыўны стаў гэтай зімой.. разумею канечне, што 3 гады - гэта папугаячы самы актыўны ўзрост + корм яму купіла беларускі, а не, як раней, разрэкламваваны еўрапейскі.. але.. толькі мне здаецца, што не грызе ён семкі сланечніка?
- мам, - кажа  малы, - ён пакрысе іх грызе. я бачыў раструшчынае шкарлупінне
- ну то добра. - кажу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031