Знайсці
19.01.2024 / 19:263РусŁacБел

На заводзе «БелДжы» Лукашэнку паказалі начынку Geely. Колькі беларускага ў аўто?

Падчас візіту Лукашэнкі на «БелДжы» дырэктар завода Генадзь Свідзерскі паказваў яму, што беларускае ёсць у беларуска-кітайскіх аўтамабілях і што з дэталяў яшчэ плануюць лакалізаваць.

Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Краснаярскія дыскі і расійскае ветравое шкло

Як вынікае з апублікаванага відэа, па-першае ў беларуска-кітайскіх аўтамабіляў айчынная зварка і афарбоўка.

З дэталяў: акумулятарная батарэя вырабленая ў Брэсце, пакрышкі — «Белшына», электронныя блокі — вытворчасці мінскага завода «Агат».

Праўда, што тычыцца электронных блокаў, напэўна, толькі нейкая частка з іх можа быць беларускай вытворчасці. У свеце наўрад ці можна адшукаць хоць адзін сучасны аўтамабіль, дзе ў электроніцы не было б дэталей ад Bosch, Siemens і іншых сусветных вытворцаў.

На гэтым па факце спіс дэталяў з пазнакай Made in Belarus сканчваецца, але Генадзь Свідзерскі да «свайго» адносіць лабавое шкло расійскай вытворчасці і «краснаярскія» калёсныя дыскі. Выраб апошніх, кажа, плануюць наладзіць у Беларусі.

«Раз мы ў Саюзнай дзяржаве, значыць мы мусім кааперавацца максімальна», — відаць, так дырэктар завода тлумачыць, чаму кампаненты, вырабленыя ў РФ, ён залічвае ў лакалізаваныя. 

«Наколькі яны зробяць, час пакажа»

Далей Лукашэнку падвялі да стэнда з кампанентам, вырабам якіх, па словах дырэктара, гатовыя заняцца беларускія прадпрыемствы. Але Свідзерскі адразу зрабіў агаворку: «Наколькі яны зробяць, паглядзім, час пакажа».

Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

На паліцах ляжала пярэдняя і задняя оптыка аўтамабіля, шчыток прыбораў, сядзенні, пластыкавыя элементы салона, абароны колавых арак, часткі выхлапной сістэмы, паліўны бак, элементы праводкі.

З вышэй пералічанага найбольш імаверным з'яўляецца выраб электраправодкі на гродзенскім прадпрыемстве «Радыёхваля». Напрыклад, раней там выраблялі праводку для VW Polo расійскай зборкі.

Дэталі аўто, якія збіраюцца лакалізаваць. Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Таксама Свідзерскі казаў пра магчымасць вырабляць паліўныя бакі і аўтамабільныя крэслы. Не надта складана наладзіць выраб некаторых пластыкавых элементаў, такіх, як падкрылкі, гэта нашмат прасцей, чым наладзіць выраб оптыкі.

Зрэшты, на бягучы момант узровень лакалізацыі ў «БЕЛДЖЫ» — невялікі: акумулятарная батарэя, пакрышкі і некаторыя электронныя блокі.

Чытайце таксама:

МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
0
Маша/адказаць/
19.01.2024
Саша на хадзячы труп падобны. Бледны нейкі
0
ЯНКА/адказаць/
19.01.2024
🚗 Гэны кітайскія аўты правільна называць «Дзілі'» (吉利). А «Бел(кропка)Джы» — гучыць нават ня тое, што некарэктна, а больш яксьці бессаромна. 😀
0
Тутэйшы /адказаць/
20.01.2024
Столькі часу робяць гэтыя дажылі і яшчэ не могуць самі рабіць прасцейшыя дэталі. Хаця з такім кіраўніком- хазяйствінікам - не здзіўляе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031