Знайсці
18.01.2024 / 14:19РусŁacБел

Прысуд удзельнікам Tor Band пакінулі без зменаў

Удзельнікі гурта Tor Band абскардзілі свой вырак, аднак суд пакінуў яго без зменаў. Такім чынам, прысуд уступіў у законную сілу, паведаміла Гомельскае ТБ, зазначыўшы што музыкаў асудзілі «за песні».

Удзельнікаў гурту Tor Band затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Летась 14 кастрычніка ў Гомелі ў закрытым рэжыме над музыкамі пачаўся суд, нагадвае «Радыё Свабода».

31 кастрычніка 2023 года абвінавачаным агучылі вырак. Дзмітрый Галавач атрымаў 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Андрэю Ярэмчыку прысудзілі 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.

Прысуд ім вынес суддзя Гомельскага абласнога суда Сяргей Салоўскі. Абвінаваўцамі былі прадстаўнікі пракуратуры Ларыса Кучынская і Іван Мончанка.

@nashaniva У Мінску затрымалі афіцэра КДБ, які быў за народ #беларусь#навіныбеларусі#навіны#нашаніва#новостибеларуси#беларусь#минск#новостиминск#беларусьновости#щучин#шчучыншчына#гродно#лида♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Чытайце таксама:

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — гурт Tor Band

Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за €9000 для асуджаных музыкаў Tor Band

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031