Знайсці
11.01.2024 / 15:3435РусŁacБел

Колькі беларусаў жыве ў Польшчы. Свежыя лічбы

Колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць дазволы на пражыванне ў Польшчы, са жніўня 2020 года вырасла больш чым у 4 разы. Такія даныя прыводзіць Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) са спасылкай на справаздачу Упраўлення па справах замежнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ЦБС

На 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць дакумент, выдадзены ў Польшчы і які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны. У жніўні 2020 года ў Польшчы было ўсяго 28 тысяч такіх грамадзян Беларусі. 

Колькасць пазітыўных рашэнняў аб прадстаўленні дазволаў на часовае знаходжанне ў 2023 годзе была ў два разы вышэйшай, чым год таму. Гэта звязана са спрашчэннямі ў заканадаўстве для грамадзян Беларусі, якія лабіявалі юрысты ЦБС. 

За 2023 год беларусы атрымалі каля 59 тысяч дазволаў на знаходжанне ў Польшчы, 57% з іх былі прадастаўлены мужчынам. 

56% дазволаў былі выдадзены на падставе працы, 14% на падставе ўзʼяднання сямʼі, 3% на падставе вучобы, 27% на іншых падставах. 

Ва ўпраўленні па справах замежнікаў зафіксавалі два пікі міграцыі беларусаў у Польшчу. Першым стаў перыяд пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года, другі ж адбыўся пасля пачатку пуцінскай вайны супраць Украіны. 

З 118 562 грамадзян Беларусі:

  • 39 553 маюць пастаянны дазвол на жыхарства,
  • 69 399 часовы дазвол на жыхарства,
  • 6555 дадатковую абарону,
  • 1160 дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС,
  • 436 часовую абарону,
  • 578 статус бежанца,
  • 881 маюць іншыя падставы.

Міжнародная абарона

Агульная колькасць беларусаў, якія звярнуліся па атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы пачынаючы з 30 верасня 2020 года, склала 9512 чалавек. 

У 2020 годзе было пададзена 407 заяў,

у 2021 годзе — 2257 заяў,

у 2022 годзе — 3132 заявы,

у 2023 — 3713 заяў.

«На жаль, мы можам канстатаваць працяг трэнду на павелічэнне колькасці зваротаў па міжнародную абарону ў Польшчы. Гэта можа сведчыць, што ўзровень рэпрэсіяў у Беларусі, як мінімум, не змяншаецца», — піша ЦБС. 

З 2021 года грамадзяне Беларусі сталі самай буйной групай, якая падае заявы аб атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы. Пры гэтым з 2021 па 2023 год у міжнароднай абароне было адмоўлена толькі 81 грамадзяніну нашай краіны. Пазітыўныя рашэнні па сваіх справах атрымалі каля 99% беларусаў.

На 31 снежня 2023 года на разглядзе знаходзілася 1403 справы. 

Заявы аб атрыманні міжнароднай абароны складаюць толькі 4% ад агульнай колькасці заяў, пададзеных з мэтай легалізацыі знаходжання ў Польшчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
11
Сумна
35
Абуральна
22
1
Большинству европейцев палец в рот не клади. Как и айтишнику Роману/адказаць/
11.01.2024
Вообще-то позиция этого Романа - это позиция многих европейцев. Им кажется, что Путин с Лукашенко и война в Украине это где-то далеко и их не коснется. Потому-то и будут события усугубляться.
1
Для Раманаў/адказаць/
11.01.2024
Роман, па-першае, тут у Польшчы ўсе плацяць падаткі, а калі не плацяць падаткі, то прынамсі плацяць складкі ў ZUS. І Вы гэта выдатна ведаеце, бо са студзеня мінулага году гэта ўсё праводзіцца праз асабісты электронны кабінэт. Па-другое, Вы не знаходзіце дзіўным, калі Вы выкарыстоўваеце звычайнае беларускае слова («змагар») як абразу, а потым бядуеце, што як гэта так, Вас такую бубачку ня любяць. Спадабалася б Вам, калі б паляк выкарыстаў імя Раман замест, напрыклад, слова menel?
0
Роман офф/адказаць/
11.01.2024
Роман, ты мабыць з танка вылез, ці чытаць развучыўся? Я ж табе напісаў, займайся ты чым хочаш, гэта твае асабістыя справы. Чаго ты сюды прылез ды пачаў дыктаваць што і як рабіць рэдакцыі? Ты нават сам сабе супярэчаш, ты ж напісаў, што табе “при фразе "белорусская диаспора" хочется подальше бежать”, дык чаго ты сюды прылез ды яшчэ ў лукашыцкім стылі пачаў дыктаваць рэдакцыі незалежнай газеты якія фоткі посціць. Паследуй свайму ж савету - бяжы далей і хутчэй ад усяго беларускага, у тым ліку і з сайта НН. Да цябе ж ніхто не прыходзіць на працу і не дыктуе як табе правільна кодзіць, таму і ты свой нос не не суй у працу незалежнага беларускага медыя. Па-дзясятае, у цябе блу-карт, у мяне грын-карт, у іншага працоўная віза ці карта побыту, і што з гэтага? Ніводны адукаваны чалавек у цывілізаваным свеце не будзе кічыцца, або вымяраць сваю “карысць” ці перавагу перад іншымі. Так толькі робяць неадукаваныя калгаснікі. Не дарма кажуць, што можна выехаць з калгасу ў ЕС, але ўнутры заставацца такім жа калгаснікам, цягнучы з сабой калгасныя метады.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031