Знайсці
12.01.2024 / 00:5114РусŁacБел

У Мінску дзесяцікласніца здзейсніла суіцыд. Перад гэтым яна раздала свае рэчы знаёмым

У Мінску скончыла жыццё самагубствам дзесяцікласніца. Хутчэй за ўсё, гэта было не спантаннае рашэнне — дзяўчынка рыхтавалася да таго, каб здзейсніць суіцыд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Трагедыя адбылася ўвечары 9 студзеня. Дзяўчыне было 15 гадоў, яна вучылася ў сталічнай школе № 61. У той дзень яна прыйшла ў школу толькі на першы ўрок. Знаёмыя дзяўчыны згадваюць, што раней яна казала, што думае пра суіцыд. Але потым перавяла ўсё ў жарт і пераканала сяброў, што насамрэч думак пра смерць у яе няма.

Увечары 9 студзеня школьніца скочыла з 19-га паверха. Побач з местам трагедыі апынуліся іншыя школьнікі, якія пачалі запісваць жартаўлівыя відэа на фоне цела на асфальце. Потым жудасныя кадры разляцеліся па шматлікіх чатах. Міліцыя ўжо знайшла тых, хто зрабіў і стаў распаўсюджваць відэа.

Вядома, што ў руцэ загінулай была перадсмяротная запіска. Перад трагедыяй дзесяцікласніца пачала раздаваць дарагія яе сэрцу рэчы аднагодкам. Яна таксама пераслала сябрам усе фатаграфіі са свайго тэлефона, растлумачыўшы гэта проста: «Так трэба».

Знаёмыя кажуць, што ў дзяўчыны не было ніякіх праблем у школе. Няшчаснае каханне як магчымую прычыну сысці з жыцця таксама абвяргаюць.

Нагадаем, што ў Беларусі працуе рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: тэлефон 8 801 100 16 11. У Мінску «тэлефон даверу» для дарослых 8 017 352 44 44, 8 017 304 43 70; для дзяцей і падлеткаў 8 017 263 03 03. Тэлефанаваць можна кругласутачна.

Чытайце таксама:

Беларуска, якая перажыла востры псіхоз і дзве спробы самагубства, запусціла праект дапамогі людзям з ментальнымі праблемамі

«Не выявілі парушэнняў». У Польшчы пракаментавалі самагубства беларускага палітвязня ў СІЗА

Замежнік здзейсніў суіцыд на гістфаку БДУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
147
Абуральна
10
3
тормаз/адказаць/
11.01.2024
я дурны?
и вабшэта я з Баранавич
4
кто ж меня заказал?/адказаць/
11.01.2024
подозреваю, что самый худший (как всегда) из украинцев
0
алиса/адказаць/
12.01.2024
маша-маша
вася-вася -

позывные "моих" родсвинникау

щербакова-щербаков...

и так далее
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031