Знайсці
10.01.2024 / 11:582РусŁacБел

У Беларусь вяртаюцца халады

Прагноз надвор'я на 11—13 студзеня.

У чацвер прагназуюць невялікі снег, мокры снег, часам дождж. Днём у асобных раёнах завіруха. На дарогах слізка, вецер днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты.

Ноччу -4..+1°С, максімальная днём -2..+2°С, аднак у другой палове дня чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра да -10°С.

Напрыклад, у Мінску ўначы, раніцай і днём чакаецца каля нуля. Аднак да вечара слупок тэрмометра апусціцца да мінус шасці градусаў.

У пятніцу канчаткова запануе халоднае паветра з Балтыкі. Чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -8..-14°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -17°С; максімальная днём -5…-12°С. У Мінску ўначы да мінус 12°С, удзень -8..-10°С.

У суботу ўначы будзе ад -4°С па паўднёвым захадзе да -18°С па паўночным усходзе краіны максімальная днём -6..-13°С, у заходніх раёнах Беларусі -1..-5°С.

У Мінску раніцай мінус 13°С, удзень — -10..-12°С.

Чытайце таксама:

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Шкарпэткі на батарэйках і не толькі. Гаджэты, якія дапамогуць сагрэцца ў лютыя маразы

Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
4
10.01.2024
А ў мяне раніцою ізноў во +2С° было, і вароны надта каркалі, абсеўшы ўсе дрэвы вялізнымі сваімі зграямі. Аж вушы ахрэнелі.
0
антижир/адказаць/
11.01.2024
Жір, дык у вас жа ёсць жонка. не? прычым, не адна ў шматлікіх партах
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930