Знайсці
07.01.2024 / 16:15РусŁacБел

Шкарпэткі на батарэйках і не толькі. Гаджэты, якія дапамогуць сагрэцца ў лютыя маразы

У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма, бліжэйшымі днямі слупкі тэрмометраў на поўначы краіны апусцяцца ніжэй за 20 градусаў. «Наша Ніва» паглядзела, якія гаджэты дапамогуць перажыць лютыя маразы.

Шкарпэткі на батарэйках і вусцілкі з USB

Каб трымаць ногі ў цяпле, можна набыць тэрмашкарпэткі з падагрэвам. У залежнасці ад мадэлі, падобныя гаджэты працуюць ад акумулятараў, якія зараджаюцца праз USB-кабель, або ад звычайных батарэек. Шкарпэткі маюць тры рэжымы ад 35 да 55 градусаў. Падаграваюць яны не ўсю ступню, а толькі пярэднюю частку. Час працы да 5 гадзін.

Фота: скрыншот з сайта ozon.ru

Шкарпэткі на батарэйках каштуюць каля 60 рублёў.

Іншы варыянт падагрэць ногі — вусцілкі з падагрэвам. Вусцілкі ўніверсальных памераў ад 33-га да 41-га і 41-45. 

Каштуюць яны ад 20 да 55 рублёў. Працуюць ад паўэрбэнку праз USB-раз'ём. Максімальная тэмпература нагрэву — 50 градусаў.

Грэлкі салявыя і партатыўныя

Пасля актывацыі салявая грэлка набірае тэмпературу да 50 °C, якую трымае цягам 20-60 хвілін. Прымусіць грэлку стаць цёплай можна не больш за 1000 разоў.

Фота: скрыншот з сайта deal.by

У залежнасці ад мадэлі, салявыя грэлкі каштуюць ад 8,5 да 35 рублёў.

Кішэнная партатыўная грэлка праз малыя памеры хутчэй падыдзе толькі для абагрэву рук, таму частка падобных гаджэтаў прадаецца парай. Тэмпература награвання ад 40 да 60 градусаў.

Фота: скрыншот з сайта ozon.by

У залежнасці ад мадэлі, абагравальнік для рук можа працаваць да 9 гадзін. Апроч гэтага, падобныя грэлкі можна выкарыстоўваць у якасці ліхтарыка і паўэрбэнка. Каштуюць яны ад 30 рублёў.

Тэрмасы і тэрмакубкі

Захаваць напоі цёплымі дапамогуць тэрмакубкі з падагрэвам. У залежнасці ад мадэлі, для працы кубка патрэбны раз'ём USB або прыкурывацель. Максімальная тэмпература нагрэву складае 80 градусаў.

Фота: скрыншот з сайта ozon.by

Тэрмакубак з падагрэвам можа сілкавацца ад ручнога абагравальніка з функцыяй паўэрбэнка, што дапаможа абагрэцца як звонку, так і знутры.

Чытайце таксама: 

У Фінляндыі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу ў XXI стагоддзі. У краіне адмяняюць цягнікі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031