Знайсці
02.01.2024 / 12:033РусŁacБел

Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні распрацаваў спецыяльныя сумесі для 3D-прынтара. З іх можна друкаваць мясныя стравы: напрыклад, катлеты і адбіўныя, піша OfficeLife.by са спасылкай на «Сельскую газету».

Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары. Фота: pexels.com

Па словах Ірыны Калтовіч, загадчыцы сектара комплексных даследаванняў мясных прадуктаў, сумесі складаюцца з натуральнай мясной сыравіны. Гэта свініна, ялавічына і мяса куранят бройлераў. Навукоўцы не выкарыстоўваюць у тэхналогіі вытворчасці сумесяў харчовыя дабаўкі, кансерванты, фарбавальнікі, стабілізатары і ўзмацняльнікі густу і водару.

Дзякуючы натуральнаму складу, аналагаў беларускім сумесям у свеце няма.

У 3D-прынтары можна задаць параметры дызайну стравы, густ і кансістэнцыю. Пры гэтым усе паказчыкі можна адаптаваць пад індывідуальныя фізіялагічныя патрэбы любога чалавека.

Чытайце таксама:

3D-друк унутры чалавечага цела. Як і навошта?

У космасе на 3D-прынтары надрукавалі частку чалавечага цела

Бомбы, надрукаваныя на 3D-прынтары: новая зброя Украіны ў абароне супраць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
02.01.2024
Хутка і свежага аграпюрэра вам надрукуюць
0
Катлета/адказаць/
02.01.2024
А навошта тады гэты прынтар?
0
Axel Justas/адказаць/
02.01.2024
Я памятую, недзе { 2014-м чытаў пра даследчы інстытут у Галяндыі, які зрабіў прыладу каб друкаваць макарону у 3D з формай 'пад заказ'. Нават тады сама ідэя падавалася сумнеўнай, але з тэхналагічнага боку гэта было сапраўды цікава. Ну вось, праз 10 гадоў 'дагналі'.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031