Знайсці
27.12.2023 / 14:387РусŁacБел

У Магілёве знайшлі цырульню, якая цалкам захавалася з 90-х. Яна працуе, і ў ёй тая ж цырульніца

Папулярны блогер Жэня Анегін схадзіў пастрыгчыся ў магілёўскую цырульню, у якой нічога не мянялася з 90-х гадоў. Відэа адтуль сабрала 1,5 млн праглядаў.

@onegintut Могилёв. Парикмахеская из 90-х. Стрижка стоит 5 белорусских рублей. #могилев#словопацана#парикмахерская♬ оригинальный звук - Женя Онегин

Блогер кажа, што ў цырульні ўсё, як было ў 90-я. Абсталяванне, шафы, стулы, фены, тэлефон, — нічога не мянялася. Кожная дробязь захавалася і знаходзіцца ў добрым стане.

У цырульні працуе Наталля, якой 65 гадоў. Яна тут — з першага дня працы.

Стрыжка абышлася хлопцу ў 5 рублёў. Блогер сказаў, што пастрыглі яго лепш, чым у сучасных барбершопах.

У каментарах адны чытачы сумняюцца, што гэта не пастаноўка. «Чаго яна ў кажуху?» — пытаюцца такія карыстальнікі.

Іншыя пішуць, што сапраўды ёсць у Магілёве такая цырульня, знаходзіцца па адрасе 1-я Калектыўная вул., 8. Некаторыя сцвярджаюць, што асабіста ведаюць Наталлю, самі да яе хадзілі, перадаюць жанчыне прывітанне і падзякі: «Наташка, рэспект табе, прычоскі таксама рабіла ачмурэнныя».

Чытайце таксама:

Як выглядае танец на дзіцячым ранішніку на 6 мільёнаў праглядаў

Снежная ружа: у тыктоку вірусіцца прыгожы лайфхак ВІДЭА

Сабака ў Гомелі дапамог хлопцу зрабіць прапанову дзяўчыне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
27.12.2023
"Стрыжка абышлася хлопцу ў 5 рублёў. Блогер сказаў, што пастрыглі яго лепш, чым у сучасных барбершопах"
блогер, відаць, у армію сабраўся ці...на зону? 😱
0
Самазванец./адказаць/
27.12.2023
Капуцын , Я не прэзідэнт.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
27.12.2023
а што там і заразіцца СПИДом можа нястрашна? вой. то бок немагчыма?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031