Знайсці
26.12.2023 / 23:153РусŁacБел

Памёр Сяргей Чырык

15 снежня памёр відэааператар Сяргей Чырык, паведаміў у фэйсбуку палітык і грамадскі актывіст Сяргей Марцалеў. Яму было 64 гады.

«Усе, хто ў 90-я меў дачыненне да палітыкі ці СМІ, памятаюць чалавека з прафесійнай камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра тыя няпростыя для Беларусі часы. Вечная памяць Сяргею. Хай і пішу гэта запознена», — напісаў Марцалеў.

Сяргей Чырык не меў адмысловай адукацыі відэааператара, але зняў сотні рознафарматных стужак з хронікай знакавых падзеяў найноўшай гісторыі Беларусі. Утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана — усё адлюстравалася на ягоных стужках.

Чытайце таксама:

Памёр Валерый Бурэнь

Памёр Алег Сполан

Памёр ксёндз Рышард Чайка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
46
Абуральна
1
0
Вечная памяць /адказаць/
26.12.2023
Ой, як так... Нестары яшчэ чалавек. Людзі! Дапамажыце сабраць усе відэа з яго архіва і захаваць для нашчадкаў!!!!
1
Знікаюць цэлыя сайты /адказаць/
26.12.2023
Вечная памяць , яшчэ Леанід Маракоў, даследчык рэпрэсій, памёр (даўно), і знік яго сайт з усімі яго кнігамі і апавяданнямі!...marakou.by Няма каму было аплаціць сайт, напэўна. Што робіцца! Знікае наша гісторыя ў нас на вачах! Як аднавіць? Дзе гэтыя ўсе айцішнікі? Якія ўмеюць з інтэрнэтам і сайтамі працаваць? Дзе іх нацыянальная памяць і самасвядомасць? Ці знойдзецца сярод маладога пакалення хоць хтосьці, хто захавае нашу гісторыю?....
0
беларуска/адказаць/
27.12.2023
Падзяліцеся, калі ласка, спасылкамі на ягоныя стужкі, вельмі хочацца паглядзець. Думаю, іх шмат хто з нас бачылі, але ня ведалі, хто іх аўтар
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031