Знайсці
26.12.2023 / 17:302РусŁacБел

Украіна за чатыры месяцы знішчыла 20% расійскага Чарнаморскага флоту — міністр абароны Вялікабрытаніі

Кіраўнік Міністэрства абароны Вялікабрытаніі Грант Шэпс 26 снежня пахваліў украінцаў за атаку на чарговы расійскі вайсковы карабель у Крыме. Пры гэтым ён заявіў, што гэтая ўдалая акцыя сведчыць пра адсутнасць тупіка на фронце.

Фота расійскага карабля «Новачаркаск» пасля праведзенай украінскімі войскамі атакі на яго

«Гэта новае знішчэнне ваенна-марскога флоту Пуціна дэманструе, што тыя, хто мяркуе, што вайна ва Украіне зайшла ў тупік, памыляюцца!» — напісаў Грант Шэпс.

«Яны не заўважылі, што за апошнія 4 месяцы было знішчана 20% Чарнаморскага флоту Расіі. Дамінаванню Расіі ў Чорным моры цяпер кінуты выклік, і новая кааліцыя па марскім патэнцыяле, якую ўзначальваюць Вялікабрытанія і Нарвегія, дапамагае забяспечыць перамогу Украіны на моры», — заявіў брытанскі міністр.

У сваю чаргу, міністр абароны Украіны Рустэм Умераў заявіў, што хацеў бы «выказаць глыбокую падзяку» брытанскаму ўраду «за забеспячэнне базавай падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў баявой авіяцыі».

«Украіна высока цэніць падрыхтоўку пілотаў, якую Вялікабрытанія і іншыя партнёры праводзяць, каб дапамагчы нам падрыхтавацца да эксплуатацыі F-16 ва Украіне. Гэта вельмі значны ўнёсак у міжнародную кааліцыю па нарошчванні патэнцыялу Ваенна-паветраных сіл Украіны», — дадаў украінскі міністр.

Чытайце таксама:

Апублікаваны здымак «Новачаркаска» пасля атакі УСУ. Зяленскі ў сувязі з гэтым патроліў расіян

Мінабароны РФ пацвердзіла пашкоджанні карабля «Новачаркаск» у порце Феадосіі

УСУ заявілі пра знішчэнне расійскага дэсантнага карабля «Новачаркаск» у Крыме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Жыве/адказаць/
26.12.2023
Вот что Таурусы и Стормшэдовы делают. А если бы их поставили в еще большем количестве и намного раньше, то уже бы половина россиянского черноморского флота уже стала бы подводным как их крейсер москва.
0
20% это мало/адказаць/
26.12.2023
За 4 месяца надо знишчыць 33,3%, тогда за год получится 100.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031