Знайсці
22.12.2023 / 12:333РусŁacБел

Памёр Сяргей Мацкойць

Сяргей быў актыўным абаронцам Курапатаў падчас будаўніцтва дарогі. Яму быў 51 год.

Памёр актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Мацкойць. Яго знаюць як чалавека, які заўсёды ішоў у першых шэрагах калоны дэманстрантаў.

«Сяргей быў актыўным абаронцам Курапатаў падчас будаўніцтва дарогі. Мацкойця затрымлівалі столькі разоў, што ён нават сам не здолеў неяк назваць дакладную лічбу. Ён столькі разоў адбываў арышты на Акрэсціна, што, відаць, знаў там ледзь не ўсе камеры гэтай сумнавядомай установы», — напісала ў сваім фэйсбуку журналістка Любоў Лунёва.

Смерць наступіла яшчэ 3 лістапада, але вядома пра яе стала толькі сёння раніцай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
52
Абуральна
4
0
Вечная памяць /адказаць/
22.12.2023
Вечная памяць Абаронцу Курапат, Абаронцу памяці нашых Дзядоў.
0
Улад/адказаць/
22.12.2023
Сумная навіна. Я візуальна памятаю гэтага хлопца яшчэ на першых шэсцях патрыётаў Беларусі. Напрыканцы 80-х, у пачатку 90-х ... Мае спачуванні  родным і сябрам Сяргея.
0
Беларус/адказаць/
23.12.2023
На кожным шэсцi ён быў, усе яго ведаюць. Светлая Памяць, пакойся з мiрам дарагi
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031