Знайсці
19.12.2023 / 19:3412РусŁacБел

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Лукашэнка 19 снежня падпісаў указы аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, паведамляе БелТА.

Ганна Сялук. Фота: Скрыншот АНТ

Лаўрэатамі пяці прэмій «За духоўнае адраджэнне» ў гэтым годзе сталі:

  • ігумення Свята-Пакроўскага жаночага манастыра Анфіса (Антаніна Любчак);
  • калектыў Полацкага кадэцкага вучылішча;
  • Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры;
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»;
  • Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Апошні ўганараваны за правядзенне свята «Александрыя збірае сяброў» на малой радзіме Лукашэнкі.

Таксама прысудзілі і 10 спецыяльных прэмій Лукашэнкі дзеячам культуры і мастацтва. Тут сярод найбольш адметных лаўрэатаў:

  • «паэтка-песенніца» Ганна Сялук (Ганна Сяргееўна Лукашэнка) — «за вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў». Гэтая жанчына — нявестка Лукашэнкі, жонка ягонага сярэдняга сына Дзмітрыя;

  • намесніца начальніка аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вольга Багдановіч, старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі і намесніца старшыні праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алена Чыкава — за арганізацыю каравай-фэсту «Бацькава булка» ў Свіслачы;

  • Генеральная пракуратура, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія — за рэалізацыю праектаў «Апошнія сведкі», «Генацыд. Без права на жыццё».

Сярод іншых лаўрэатаў:

  • народны духавы аркестр «Віціны» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў;
  • тэатр эстраднай песні «Сябрынка» Палаца культуры МАЗ;
  • рэжысёрка Івана Жыгон і калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага;
  • майстар народных музычных інструментаў Руслан Макарэвіч;
  • загадчыца трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі Анастасія Масквіна;
  • метадыстка Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Шунейка;
  • 1-я і 2-я роты і аркестр ганаровай варты Мінскай вайсковай камендатуры.

Чытайце таксама:

Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб 

Дар'я Шманай у вясельнай сукенцы знялася ў кліпе праўладнага выканаўцы. Аўтарка песні — нявестка Лукашэнкі

«Не крыўдзіце яго проста без прычыны». Нявестка Лукашэнкі прысвяціла яму новую песню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
15
0
вуж/адказаць/
19.12.2023
Ну калі ўжо Генеральная пракуратура атрымоўвае прэмію За духоўнае адраджэнне, то як кажуць тушы свет. Яшчэ ігумення, якая збірае грошы для акупантаў. І што яна духоўна адраджае? Тут трэба ўсё зносіць і будаваць краіну наноў, ўсё даўно прагніло і смярдзіць здыхляцінай. 
0
І што яна /адказаць/
19.12.2023
духоўна адраджае? "Эта настаяшчы ПИРдуха" - як наградзяцел аднойчы на Пасху сказаў. Ну хацеў пэўна сказаць "пир души", але сказаў нават лепс)
0
Сымон/адказаць/
20.12.2023
Сваякам ды халуям - вось сутнасць лукашызму
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031