Знайсці
19.12.2023 / 19:0526РусŁacБел

«Хацела адзначыць юбілей з сям'ёй». Што вядома пра Аляксандру Каско, якой прысудзілі 10 гадоў пасля вяртання ў Беларусь

Пра затрыманне Аляксандры Каско стала вядома ў лютым 2023 года. Тады яна вырашыла вярнуцца дадому з Польшчы і на наступны дзень была затрыманая.

Аляксандры Каско 30 гадоў. Родам яна з Ружанаў. Гэта мястэчка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Пасля дзяўчына перабралася ў Ваўкавыск. Адвучылася на медсястру, працавала ў паліклініцы.

Вось як апісвае яе сяброўка:

«Аляксандра, ці проста Санька — гэта чалавечышча з вялізнай літары. Спагадлівая, чулая, заўсёды гатовая дапамагчы. Звычайная дзяўчына са звычайнага горада, але з вялізным пачуццём сумленнасці і справядлівасці».

Вядома, што ў 2020-м яна ўдзельнічала ў руху за свабодныя выбары — гэта яна распавядала ў інтэрв'ю «Белсату». Сябры дзяўчыны расказалі пра тое, што было пасля:

«Каля дзесяці затрыманняў, суткі, ІЧУ і допыты. Праз пагрозы і ціск галоўнага доктара яе звольнілі з паліклінікі, а ў горадзе на яе літаральна палявалі сілавікі. Таму ў 2021-м яна з'ехала з краіны.

Яе затрымалі на наступны дзень пасля вяртання, калі яна ўжо была ў бацькоў, аднялі тэхніку. Мне яна казала, што паехала рабіць візу. Але іншай сяброўцы прызналася, што хацела адзначыць 30-годдзе з сям'ёй».

Спачатку дзяўчыне далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але на волю яна не выйшла. Ёй закідалі артыкул 361-4, «судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля дадаліся яшчэ сем артыкулаў, сярод якіх «распальванне варожасці ці варажнечы» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

На праўладных каналах выйшаў фільм, дзе дзяўчыне закідалі супрацоўніцтва з валанцёрскімі арганізацыямі ды адміністраванне тэлеграм-каналаў. Гэтае ж абвінавачанне паўтарыў у сваім рэлізе і Следчы камітэт.

Сёння над дзяўчынай скончыўся суд, на якім ёй прысудзілі дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

«У турме яна не маркоціцца і будуе планы на будучыню, падтрымлівае іншых зняволеных і перадае прывітанні ўсім, хто не маўчыць», — кажа сябра дзяўчыны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
60
Абуральна
90
0
Бчб /адказаць/
21.12.2023
Ўсе, на твой калаш будзе мой, сядзі, дзе сядзіш
1
Anatol Starkou/адказаць/
21.12.2023
Ўсе, Халуямі польскіх паноў век свой будзеце сядзець пад польскім венікам, як мышы, і не пікнеце, бчб шнайперы. 
0
Добры чалавек/адказаць/
21.12.2023
Anatol Starkou,толік старасьць прыйшла 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера