Знайсці
14.12.2023 / 21:106РусŁacБел

Рада ЕС вырашыла пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў Еўрасаюз

Пра прыняцце Еўрарадай рашэння аб пачатку перамоў з Украінай і Малдовай паведаміў у сацсетцы X яе кіраўнік Шарль Мішэль.

Шарль Мішэль з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду ў Кіеве ў лістападзе 2023 года. Фота: Viktor Kovalchuk/Global Images Ukraine via Getty Images

«Еўрапейская Рада прыняла рашэнне адкрыць перамовы аб уступленні ў ЕС з Украінай і Малдовай. Еўрапейская Рада дала Грузіі статус кандыдата», — гаворыцца ў паведамленні.

Што тычыцца Босніі і Герцагавіны, то перамовы з ёй пачнуцца, «як толькі будзе дасягнута неабходная ступень адпаведнасці крытэрам сяброўства».

Украіна атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз у чэрвені. 8 лістапада гэтага года Еўракамісія рэкамендавала Радзе ЕС пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў гэту арганізацыю.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз выдзеліць 5 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай культуры

Падтрымку ў памеры 30 млн еўра атрымаюць беларускія дэмсілы ад ЕС — Барэль

Орбан прапанаваў адкласці на 10 гадоў перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
12
Эксперт /адказаць/
15.12.2023
Беларусь смотрелась бы выигрышнее Молдовы т к нету нерешённых территориальных вопросов. Ну и сама страна причесанее и может дать куда больше для ЕС чем экспорт рабочий силы .
0
Ёсьць /адказаць/
15.12.2023
Эксперт , ну а Северная Корея как бы смотрелась!
4
Нічога там не будзе/адказаць/
15.12.2023
Спачатку орбана ўтаймуйце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера