Знайсці
06.12.2023 / 11:261РусŁacБел

У ЗША хакеры выкралі ДНК-звесткі ўжо амаль 7 мільёнаў чалавек

Першапачаткова хакеры атрымалі асабістыя даныя каля 14 тысяч кліентаў кампаніi 23andMe. Але пасля зламыснікі завалодалі таксама данымі карыстальнікаў, у якіх была ўключана функцыя «ДНК-сваякі».

Амерыканская кампанія 23andMe, якая праводзіць генетычныя тэставанні, заявіла аб маштабнай уцечцы звестак. Да хакераў трапіла персанальная інфармацыя амаль 6,9 мільёна яе кліентаў.

Як паведамляе The Guardian, 23andMe прадастаўляе паслугі па вызначэнні генеалогіі чалавека і вызначае стан яго здароўя на аснове аналізу ДНК.

Першапачаткова хакеры атрымалі асабістыя даныя каля 14 тысяч яе кліентаў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі электронныя пошты і паролі, якія атрымалі праз узломы іншых сайтаў.

Але пасля зламыснікі завалодалі таксама данымі карыстальнікаў, у якіх была ўключана функцыя «ДНК-сваякі».

Дзякуючы ёй можна параўноўваць генетычныя профілі розных кліентаў 23andMe. Такім чынам яны атрымалі персанальную інфармацыю 6,9 мільёна карыстальнікаў — гэта амаль палова ад усіх зарэгістраваных кліентаў 23andme.

Чытайце таксама:

Звесткі беларусаў скрадзеныя з амерыканскай генетычнай кампаніі

База даных ДНК будзе выкарыстоўвацца для барацьбы з сабачымі фекаліямі ў французскім горадзе

Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
06.12.2023
Наробяць клонаў)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031