Знайсці
04.12.2023 / 13:451РусŁacБел

Памёр Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр паэт і журналіст, кіраўнік літаб’яднання «Суквецце» Алесь Мацулевіч. Яму было 42 гады. 

Як піша «Наша слова», тыдзень таму ў Алеся здарыўся інфаркт. Пасля двух дзён у рэанімацыі яго перавялі ў кардыялогію, ён нават паведамляў усім знаёмым, што ідзе на папраўку.

Але сёння прыйшла сумная навіна.

Алесь Мацулевіч нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча ў 2000 годзе, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт).

Журналісцкую працу пачаў у незалежнай газеце «Тэлескоп». Пасля закрыцця «Тэлескопа» перайшоў у дзяржаўную «Лідскую газету». Увесь час супрацоўнічаў з газетамі «Наша слова» і «Наша слова.pdf».

У 2023 годзе Алесь падрыхтаваў да друку сваю трэцюю кнігу «Бронзавы Гедымін». Кніга звярстана і была адпраўлена аўтару для апошняй вычыткі. На жаль, вычытаць кнігу ён ужо не паспеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
90
Абуральна
1
0
Спачуваю/адказаць/
04.12.2023
Госпадзе, да што ш такое! Маладыя хлопцы адыходзяць, людзі вайну праходзілі, палон і ГУЛАГ і дажывалі да 80-90 гадоў, а тут…У лукашысцкім канцлагеры год жыцця можна лічыць за два
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031