Знайсці
23.11.2023 / 01:341РусŁacБел

Памёр Леў Тамільчык

19 лістапада памёр вядомы беларускі фізік-тэарэтык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Леў Тамільчык. Яму было 92 гады.

Леў Тамільчык. Фота: tech.onliner.by

Нарадзіўся Леў Тамільчык 1 красавіка 1931 года ў Мінску. У 1954-м з адзнакай скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру БДУ, дзе займаўся пад кіраўніцтвам акадэміка Фёдара Фёдарава. 

У 1957-м Тамільчык перайшоў у Інстытут фізікі АН БССР, дзе працаваў практычна ўсё жыццё, у 1987—2004 гадах загадваў лабараторыяй тэарэтычнай фізікі, пасля быў галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі фундаментальных узаемадзеянняў. У 1963—1970 гадах таксама займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН БССР.

Навуковыя інтарэсы Тамільчыка былі звязаныя з тэарэтычнымі пытаннямі электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, метадалагічнымі асновамі навукі. Кандыдацкую дысертацыю ён абараніў па тэме «Электрамагнітныя хвалі ў праводных магнітных анізатропных асяроддзях», а доктарскую — па тэме «Дуальная інварыянтнасць і магнітны зарад у электрадынаміцы». Таксама пад яго непасрэдным кіраўніцтвам былі абароненыя 11 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.

Чытайце таксама:

Памерла Ларыса Фінкельштэйн

Памерла Таіса Агафоненка

Памерла Кацярына Мяснікова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
15
Абуральна
1
0
Прахожы/адказаць/
23.11.2023
Ці не ён апантана выступаў у свой час супраць незалежнасці Беларусі? Папраўце, калі я памыляюся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031