Знайсці
21.11.2023 / 12:20РусŁacБел

Памерла Ларыса Фінкельштэйн

Беларускай мастацтвазнаўцы, арт-крытыку, галерысту і педагогу было 73 гады.

Фота са старонкі Ларысы Фінкельштэйн у фэйсбуку

«Некалькі гадзін таму нас пакінула Ларыса Давідаўна Фінкельштэйн. Папярэдняя дата развітання — чацвер 23 лістапада», — паведамілі яе калегі ў фэйсбуку.

Беларускай мастацтвазнаўцы, арт-крытыку, галерысту, педагогу было 73 гады. 

Яна была аўтаркай і вядучай на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнеркай, куратаркай выстаў, заснавальніцай першай беларускай галерэі — аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама».

Ларыса Фінкельштэйн была аўтаркай канцэпцыі і арт-дырэктаркай галерэі «Брама», сяброўкай Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, сяброўкай Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031