Знайсці
10.11.2023 / 17:345РусŁacБел

Памёр інструктар палка Каліноўскага Мікалай Молакаў

Мікалай Молакаў быў найстарэйшым байцом у палку Каліноўскага. Яго спецыяльнасць — вайсковая разведка, ён прыйшоў дапамагаць абараняць Украіну ў якасці інструктара па выжыванні.

Мікалай Молакаў. Скрыншот відэа палка Каліноўскага

Пра смерць 71-гадовага Мікалая Молакава паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага.

«З вялікім шкадаваннем паведамляем аб сыходзе з жыцця выбітнай асобы — палкоўніка ў адстаўцы, інструктара палка імя Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча (1952-2023). Яго адданасць, мудрасць і досвед застануцца ў нашых сэрцах назаўжды. Выказваем шчырыя спачуванні сям'і і блізкім», — гаворыцца ў паведамленні.

Мікалай Молакаў быў найстарэйшым байцом у палку Каліноўскага. Яго спецыяльнасць — вайсковая разведка, ён прыйшоў дапамагаць абараняць Украіну ў якасці інструктара па выжыванні. Раней рыхтаваў разведчыкаў і спецназ. Хоць сам ён па паходжанні рускі, але быў грамадзянінам Украіны, а ў беларускім палку адчуваў сябе на сваім месцы.

Калі мужчына пасля пачатку вайны звярнуўся ў тэрабарону, яму адмовілі: «Вам жа вельмі шмат гадоў!» Узялі толькі на блокпост, ён прабыў там два дні і занудзіўся, зразумеў, што не ягонае. У беларускім батальёне шматгадовую вывучку афіцэра ацанілі і запрасілі ў свае шэрагі.

Чытайце таксама:

«У мяне дзіцячая наіўная мара — разам з імі заехаць у горад Мінск». Байцоў батальёна Каліноўскага трэніруе 69-гадовы афіцэр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
71
Абуральна
0
0
Без пааспорта/адказаць/
10.11.2023
Хоць сам ён па паходжанні рускі, але быў грамадзянінам Украіны, Это такой комплимент украинскому паспорту. Занятный рейтинг. На первом месте тогда наверное паспорта Мальты, как никак уже подтвержденное членство в ЕС.
0
Янка/адказаць/
11.11.2023
Без пааспорта, справа не ў пашпарце і не ў месцы народжання, а ў прагне да свабоды і гатоўнасці яе бараніць.

Нажаль ў Беларусі жыве вельмі шмат тутэйшых прыстасаванцаў, якія нарадзіліся тут, жывуць тут, маюць беларускі пашпарт, але гэта аднолькавае, што звязвае іх з Беларуссю. Калі ня дай божа Беларусь будзе анэксаваная Расеяй - яны адчуюць гэта толькі па змене пашпарту, сцягоў і грошаў. Бо беларушчыны для іх ніколі не існавала.
11.11.2023
 Няхай зямля яму будзе пухам... Сапраўдны быў ваяр і чалавек. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031