Знайсці
08.11.2023 / 09:54РусŁacБел

Спынілася сэрца. Памерла беларуская дызайнерка Ганна Краснер

Ганне Краснер было 43 гады. Дызайнерка памерла 5 лістапада. Інфармацыя пра яе смерць з'явілася 7 лістапада на яе старонцы ў інстаграме.

Ганна Краснер. Фота: фэйсбук Ганны Краснер

«У яе спынілася сэрца, была хуткая, рэанімацыя ў бальніцы. Пахаванне будзе ў Варшаве, на праваслаўных могілках у раёне Воля. Інфармацыя пра час будзе пазней», — гаворыцца ў паведамленні.

Ганна Краснер — дызайнерка вясельных строяў. Пасля ўніверсітэта па размеркаванні працавала на фабрыцы «Вяснянка» ў Магілёве. Пасля вярнулася ў Віцебск, была канструктарам адзення ў вясельным салоне.

«Паспрабавала сябе ў ролі дызайнеркі, стварыўшы першую калекцыю з 4 сукенак, якія пры дапамозе знаёмых зняла на фота, а затым і прадала. Я рызыкавала страціць грошы, патрачаныя на матэрыялы. На шчасце, усё ўдалося», — распавядала яна выданню «Витебские вести». 

Неўзабаве яна адкрыла ўласную «Майстэрню Ганны Краснер». Яе работы адзначаліся на конкурсах моды і прыгажосці.

13 ліпеня 2021 года Ганна напісала, што закрыла сваю вытворчасць у Беларусі.

«Проста прыйшоў час нешта мяняць… Мяняем», — патлумачыла Ганна.

Яна пераехала ў Польшчу. 

«У мяне так часта пыталіся, чаму я больш не шыю сукенак, што пасля чарговага «чаму», я вырашыла, што так, я хачу паспрабаваць. Цяпер я шыю сукенкі. Пакуль не шмат, пакуль у якасці хобі (вельмі прафесійнага хобі) пару заказаў на месяц», — распавядала Ганна.

У кастрычніку яна напісала, што ўзяла ўдзел у найбуйнейшым у Польшчы вясельным кірмашы.

«Гэта быў мой першы паказ у Варшаве і першы ўдзел у такім маштабным мерапрыемстве. Я вельмі задаволеная, што наважылася на ўдзел і змагла прэзентаваць калекцыю для шырокай публікі», — напісала Ганна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
102
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031