Знайсці
31.10.2023 / 16:003РусŁacБел

Пайшоў з жыцця музыкант Максім Кот-Кузьма

Музыку было 45 гадоў.

Фота: Максім Кот-Кузьма

Раніцай 30 кастрычніка свет пакінуў беларускі музыкант Максім Кот-Кузьма — бас-гістарыст гуртоў Pukstband, True Litwin Beat, WZ-orkiestra са Змітром Вайцюшкевічам, Pomidor/OFF, «Дилижанс-jazz» ды іншых праектаў, піша Reform.by.

Пра сыход сябра ды паплечніка паведаміў у сацсетках музыка Сяргей Пукст.

«…Сышоў Максім Кот-Кузьма. Гэта чалавек зусім выдатны, які вельмі шмат разумеў, вельмі шмат даваў як чалавек, і, мне здаецца, ён быў бясконца добры да мяне, але потым я зразумеў, што быў добры да ўсіх. Мы апошнім часам рэдка бачыліся (я памятаю, мы пару разоў вельмі цёпла, па-чалавечы стэлефаноўваліся) і я не магу паверыць, што больш ніколі яго не ўбачу…»

Адгукнуўся на смерць калегі і музыка Аляксандр Памідораў.

«Лёс бязлітасны… ды нам таксама выходзіць піць гэты кубак… жахлівая і невыносная навіна… гэты свет пакінуў адзін з найлепшых, добрых, чулых і чуллівых людзей. цудоўны музыка, басіст «mister Red Stringzzz» ды кантрабасіст, цудоўны фатограф, праграміст, дызайнер, муж, бацька, сапраўдны сябра, вялікі чалавек ва ўсіх сэнсах, Максім Кот-Кузьма…

вельмі заўчасна… ды не толькі таму пуста ізноў і ў галаве, і ў душы… страшная страта… шчырыя спачуванні сям’і, жонцы Наташы Кот-Кузьма, дачцэ і старэйшаму сыну ад мяне ўласна, і ад сяброў-паплечнікаў з нашай групы Pomidor/OFF…»

Максім Кот-Кузьма меў тэхнічную адукацыю: ён закончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па класе фатаграфіі. Але вядомасць яму прынесла музыка — як бас-гітарыст, кантрабасіст творца супрацоўнічаў з рознымі калектывамі: джаз-квартэтам Яўгена Уладзімірава, клезмерскім ансамблем «Меркава», узгаданымі вышэй WZ-orkiestra, Pukstband, True Litwin Beat ды іншымі праектамі.

У шлюбе з актрысай Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Наталляй Кот-Кузьма. У музыкі засталіся дачка і сын.

Развітанне адбудзецца 1 лістапада аб 11:00 гадзіне ў Раўбічах у Храме абраза Божай Маці. Пахаванне плануецца пасля адпявання, на могілках Лясныя (Магілёўская траса). Памінкі — у Мінску, на Кастрычніцкай, 16.

Чытайце таксама:

Памёр Аляксей Ненадавец

Памёр Міхаіл Пірагоў

Памёр мастак Уладзімір Лукашык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
50
Абуральна
2
3
Ігар/адказаць/
31.10.2023
І гэта зусім звычайна памерці ў 45. І зусім нармальна, так як іншыя донарскія СМІ не задаць пытанне пра прычыны.
0
Аден/адказаць/
31.10.2023
Ігар, согласен  и я об этом думаю. В чем причина?
0
Woodoo Cult /адказаць/
31.10.2023
Ігар, да-да, Игорёк, конечно же. Ты всегда тут вылазишь 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031