Знайсці
18.10.2023 / 10:256РусŁacБел

Mak.bу перайшоў на новую ўпакоўку

Над яе стварэннем працавалі беларускія спецыялісты.

Mak.bу перайшоў на новую ўпакоўку, заўважыў Koko.by.

Дызайн распрацавала беларускае брэндынгавае агенцтва Fabula Branding, кардон пастаўляе Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы».

Вытворчасць упакоўкі ўзялі на сябе друкарня «Друк сэрвіс» і вытворца «Суперпак Компані».

«Сёння новая ўпакоўка цалкам прадстаўлена ў пяці рэстаранах і паступова з'явіцца ва ўсіх», — піша Кoko.by.

Пра тое, што сусветны брэнд фаст-фуду «Макдональдс» пакіне беларускі рынак, стала вядома ў лістападзе 2022 года. Але гісторыя з адыходам кампаніі ў выніку аказалася даволі заблытанай. Спачатку заяўлялася, што на месцы рэстаранаў сеткі ў Беларусі павінен быў адкрыцца расійскі брэнд «Вкусно — и точка», але гэтага не адбылося. Шыльды на рэстаранах спачатку замянілі на «Мы адкрыліся», а пасля сетка стала называцца Mak.by.

Раней сетка рэстаранаў «Макдональдс» у Беларусі працавала па франшызе і на 90% належала казахстанскаму бізнэсмену Кайрату Баранбаеву. Цяпер Казахстан амерыканская сетка таксама пакінула, пра гэта стала вядома ў студзені 2023 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Пофіг, нам патрэбны макдональдс/адказаць/
18.10.2023
Ды ні як, нам патрэбны Макдональдс!!!
0
тараска/адказаць/
18.10.2023
Усё па - руску....Русский мирь
18.10.2023
Дызлайк за расейскую мову. Не буду купляць таму што па расейску.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031