Знайсці
16.10.2023 / 14:33РусŁacБел

Венесуэла далучылася да плацежнай сістэмы «Мір»

Да пачатку вайны ва Украіне сістэма працавала ў дзевяці краінах свету.

Карта «Мір». Фота: mil.ru

У Венесуэле пачала працаваць расійская аплатная сістэма «Мір», паведаміў віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак, паведамляе РБК.

Новак адзначыў, што на тэрыторыі краіны карту «Мір» прымаюць больш за 80 тысяч тэрміналаў.

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі на Украіну карту «Мір» можна было выкарыстоўваць у 11 краінах — Беларусі, Арменіі, Паўднёвай Карэі, Узбекістане, Казахстане, Таджыкістане, Кыргызстане, В'етнаме, Турцыі і ў непрызнаных Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Пасля таго як Мінфін ЗША прыгразіў за супрацоўніцтва з аплатнай сістэмай санкцыямі, банкі некаторых з пералічаных краін перасталі прымаць карты «Мір».

У 2023 годзе сістэма «Мір» пачала працаваць на Кубе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031