Знайсці
13.10.2023 / 17:1212РусŁacБел

Мінкульт Расіі забараніў паказ апошняга фільма Сакурава. У ім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні спрачаюцца ў пекле пра жыццё

Міністэрства культуры забараніла паказ фільма Аляксандра Сакурава «Казка», які выйшаў у 2022 годзе, на фестывалі ў Маскве. Пра гэта сам рэжысёр напісаў у тэлеграм-канале.

«Маюцца быць вялікія праблемы ў жыцці — як за савецкімі часамі, калі ўсе мае працы былі забароненыя да паказу. Час майго жыцця зноў спыніўся», — піша Сакураў. 

Цяпер ягоная каманда спрабуе высветліць прычыны забароны. Пры гэтым, упэўнены рэжысёр, яго новы фільм не атрымае пракатнага пасведчання.

У Мінкульце заявы Сакурава пакуль не каментавалі.

Прэмʼера фільма «Казка» адбылася ў жніўні 2022 года на фестывалі ў Лакарна.

Галоўныя героі карціны — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
9
1
Вероятный/адказаць/
14.10.2023
мат, тыкаю выключна тутэйшым рускамірным, як у русском міре і заведзена. When in Rome, do as the Romans do. Вы-та чаго пераймаецеся? 
15.10.2023
Вероятный, в НН по умолчанию (заводской комплектацией не предусмотрено) нет русскомировец, кроме залетных типа вас
1
Вероятный/адказаць/
16.10.2023
мат, пішыце нармальнай мовай, тым больш што расейшчынай у вас не надта атрымліваецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031