Знайсці
05.10.2023 / 09:56РусŁacБел

ААН пацвердзіла шэсць выпадкаў пакаранняў смерцю ўкраінскіх ваеннапалонных

У дакуменце паведамляецца, што з 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 расказаў аб розных формах катаванняў і жорсткага абыходжання ў расійскім палоне.

Як адзначаецца ў справаздачы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, расійскія вайскоўцы прымушалі палонных украінцаў пад абстрэламі і па мінных палях дастаўляць да іх на пазіцыі боепрыпасы і забіраць параненых з поля боя. Не менш за пяць палонных украінцаў, выконваючы гэтыя заданні, атрымалі раненні, піша Радыё Свабода.

У дакуменце паведамляецца, што з 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 расказаў аб розных формах катаванняў і жорсткага абыходжання ў расійскім палоне.

На фота расстраляны расійцамі бяззбройны ўкраінскі вайсковец Аляксандр Маціеўскі. Яго публічна забілі пасля таго, як ён вымавіў «Слава Украіне!». Відэа забойства выклалі ў сеціва.

Чытайце таксама:

У Тбілісі адкрылі помнік Герою Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»

У цэнтры Кіева з'явіўся мурал з выявай расстралянага расіянамі ўкраінскага байца

«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031