Знайсці
23.08.2023 / 13:079РусŁacБел

Беларуска ў Польшчы данаціла ў полк Каліноўскага, але грошы не дайшлі. Па вяртанні ў Беларусь яе асудзілі на тры гады калоніі

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай Настассяй Петрачэнкай, якая спрабавала перавесці грошы палку імя Кастуся Каліноўскага, але транзакцыя не прайшла. Дзяўчыне перакваліфікавалі абвінавачанне, піша «Вясна».

Настасся Петрачэнка. Фота: сацыяльныя сеткі

Як стала вядома з судовай пастановы, Настасся пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польшчу.

Знаходзячыся ў суседняй краіне, яна паспрабавала зрабіць ахвяраванне са свайго беларускага банкаўскага рахунка праз інтэрнэт-банкінг палку імя Каліноўскага памерам 16,71 даляра, аднак транзакцыя не прайшла.

Пазней палітзняволеная вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая. У выніку яе абвінавацілі ў замаху на фінансаванне экстрэмісцкага фармавання і перакваліфікавалі абвінавачанне з ч. 1 арт. 361-2 на ч. 1 арт. 14 — ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

Варта адзначыць, што на момант пераліку сродкаў Настассяй полк імя Каліноўскага не быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

14 чэрвеня 2023 суддзя Руслан Царук асудзіў Настассю Петрачэнку на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Настасся Алегаўна Петрачэнка.

Чытайце таксама:

Беларусы з Польшчы данацілі Украіне, але іх данаты ўзялі і замарозілі

Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі

Навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў калоніі за данаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
93
2
Талаш/адказаць/
23.08.2023
Глядзіш на здымкі нашай моладзі і ўзнікаюць пачуцці адразу Гонару і Роспачы. Гонару, за тое, што за 27 ужо гадоў руйнавання беларускасці, яны , самі палюбілі Беларусь. Ганарацца сваёй беларускасцю, размаўляюць на мове, хочуць быць у сям'і еўрапейскіх, і не толькі, народаў, дзе разумеюць, што толькі разам мы зможам ісці наперад у сучасным часе глабальных выклікаў. І роспач за старэйшае пакаленне, якое скрала будучыню ў сваіх дзяцей, за ўсёй сілы, якое цягне нас назад, у балота таталітарызма. Але там, акрамя вашай незваротнай маладосці нічога добрага не было:дэфіцыт на полках магазінаў,грошы, якія былі, але не ўсе маглі за іх штосьці купіць, ну т.д. хадзілі на дземанстрацыі хлеб труд май, вучылі Леніна, за якога скора пачнуць садзіць, бо ён экстрэміст, прызывае да рэвалюцыі і т.д.Кароч, пазор вам, старэйшае пакаленне!!!! За тое, што вы штосьці там будавалі і не пабудавалі і за тое, што скралі будучыню ў сваіх дзяцей...
23.08.2023
гоблен,у сэнсе? Паспрабуй бяз падставаў атрымаць статус у Эўропе 
0
Железный Дровосек /адказаць/
24.08.2023
Симпатичная девчонка. Сколько ж ненависти к себе эти [....] кал-хозные вызывают. Вот настоящие ж выродки рода человеческого.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031