Знайсці
06.08.2023 / 00:5220РусŁacБел

Памёр Леанід Козік

Дырэктар прадпрыемства з Барысава, ён быў адным з дэпутатаў таго Вярхоўнага Савета, які абвясціў у 1991 годзе незалежнасць, і прыкметнай фігурай адміністрацыі аж да 2014 года. Захоўваючы вернасць сістэме, ён адначасова быў перакананым незалежнікам.

Пра яго сыход з жыцця паведаміла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Леанід Козік нарадзіўся 13 ліпеня 1948 года ў Барысаве. У 1966-1976 гадах працаваў токарам, шафёрам, інжынерам-тэхнолагам на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.

У 1977 годзе скончыў БДУ і ў 1985 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Па адукацыі — юрыст, эканаміст.

У 1976-1977 гадах — памочнік пракурора Барысава. У 1977-1985 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985-1990 гадах —дырэктар Барысаўскай швейнай фабрыкі.

У 1990-1995 гадах быў старшынёй камісіі па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання.

З 1998 года займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра. Са жніўня 2000 года — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы. З верасня 2001 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

З 2002 па 2014 год быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

З 2004 па 2008 год з'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання па Барысаўскай сельскай акрузе.

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Аўтар больш за 70 работ у пытаннях эканомікі і права.

Чытайце таксама:

Леанід Козік: «Да слёз крыўдна было, што мяне крытыкавалі за кантрактную сістэму. А я нават прасіў Лукашэнку яе адмяніць!»

Козік: Дайце нам свабодна жыць, развівацца. І не спрабуйце думаць, што вы калісьці валодалі Паўночна-Заходнім краем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2
0
даведка/адказаць/
06.08.2023
Ой, не доживёт столько ваш Пал Палыч...
06.08.2023
Каралевіч - Калінінград, Пскоў, Смаленск, Бранск, Калугу, частку Цверской і Ленінградскай вобласці (ад Пскова да мора). На меншае не трэ пагаджацца.
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
06.08.2023
Козік і Тозік для мяне спрадвеку былі эталонамі Шчырых Беларусоў. Гэткія Кастар з Палуксам, ці Лель з Палелем. А мо і Чыжык з Пыжыкам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031