Знайсці
01.08.2023 / 11:503РусŁacБел

Памёр Уладзімір Груздзеў

Прафесар Полацкага ўніверсітэта стварыў навуковую школу ў галіне плазменнай электронікі.

Уладзімір Груздзеў. Фота: psu.by

Доктар тэхнічных навук, прафесар у галіне навукі і тэхнікі, заслужаны навуковец і педагог Уладзімір Груздзеў памёр ва ўзросце 83 гадоў, паведамляе gorod214.

Уладзімір Груздзеў працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце з 1993 да 2020 года. Ён кіраваў кафедрай фізікі, затым быў прафесарам кафедры, перадаваў свой вопыт маладым калегам.

«Уладзімір Аляксеевіч заўсёды быў душой калектыву, яго паважалі і шанавалі і калегі, і студэнты. Ён быў педагогам, які ўмеў ярка, вобразна і даходліва тлумачыць самыя складаныя фізічныя з'явы прыроды і прынцыпы працы тэхнічных прылад», — піша сайт ПДУ.

Акрамя педагогікі, жыццё Уладзіміра Груздзева была цесна звязана з навуковай дзейнасцю. З 1993 года пад яго кіраўніцтвам у Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай актыўна развіваліся даследаванні карпускулярна-прамянёвых тэхналогій, фізікі плазмы і тэхналогій атрымання матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі.

У 2005 годзе пры кафедры фізікі была створана навукова-практычная лабараторыя «электроннай і іоннай тэхналагічнай апаратуры». Таксама на кафедры былі адкрыты магістратура і аспірантура па спецыяльнасці «Вакуумная і плазменная электроніка», рада па абароне дысертацый.

Вынікам навуковай і арганізатарскай дзейнасці Уладзіміра Груздзева стала стварэнне новага ў краіне навуковага напрамку і навуковай школы ў галіне плазменнай і эмісійнай электронікі. У рамках работы школы апублікавана больш за сто навуковых прац, атрыманы шматлікія патэнты. Па тэматыцы даследаванняў навуковай групы абаронены 7 магістарскіх, 4 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі.

За працоўную дзейнасць Уладзімір Груздзеў адзначаўся рэспубліканскімі ўзнагародамі, быў выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь, пераможцам спецыяльнай прэміі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Крыніца ведаў» у намінацыі «гонар і слава».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
25
Абуральна
2
01.08.2023
Вядома беларуская плязма на мабільных і тэлепрыладах ўсяго сьвету ставіцца экранам
0
Свабодны чалавек/адказаць/
01.08.2023
Добры чалавек. Будзем памятаць!
2
доктор/адказаць/
01.08.2023
Какая школа, какая наука, какая плазма. Отсталость во всем. А человек наверное был хороший.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031