Знайсці
22.07.2023 / 19:334РусŁacБел

Зяленскі паабяцаў саюзнікам паскорыць контрнаступленне

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў заходніх саюзнікаў, што контрнаступленне УСУ ў найбліжэйшы час уступіць у новую фазу. Пра гэта ён заявіў у рамках Міжнароднага форуму па бяспецы ў амерыканскім Аспене, паведамляе Financial Times.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Clodagh Kilcoyne / Pool via AP

Нядаўняя спроба адстаяць пазіцыі на ўсходзе краіны пачалася пазней, чым планавалася Кіевам, праз недахоп боепрыпасаў, узбраенняў і недастаткова падрыхтаваных брыгад, прызнаў Зяленскі. Гэта дало Расіі магчымасць закласці міны і стварыць абарончыя лініі на шляху УСУ.

У той жа час украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што сітуацыя на фронце хутка зменіцца, і заклікаў саюзнікаў пастаўляць больш дальнабойных ракет і перадавых знішчальнікаў.

Дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван заявіў на форуме, што вынікі ваенных намаганняў Украіны стануць зразумелыя толькі пасля таго, як Кіеў цалкам задзейнічае свае сілы.

Ён дадаў, што ўпор украінскіх уладаў на паскарэнні паставак перадавых знішчальнікаў для контрнаступлення няправільны, бо моцныя сістэмы СПА перашкаджаюць актыўнай ролі авіяцыі ў канфлікце.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі заявіў, што разумее разыходжанне паміж чаканнямі Украіны і абавязацельствамі Захаду, бо ў кожнага боку свае прыярытэты. «Заўсёды будзе некаторае адрозненне ў падыходзе паміж украінскім кіраўніцтвам і іншымі краінамі ў тым, чаго мы хочам дасягнуць», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Крымскі мост — цэль, якую трэба нейтралізаваць

Зяленскі: Пуцін — маньяк, які вырашыў усіх нас забіць

«Баі пад Запарожжам і Бахмутам — гэта не паўтор Першай сусветнай, а высадка ў Нармандыі»

«Тэмп аперацыі прадыктаваны той зброяй, якую атрымала Украіна». У чым сутнасць новай украінскай ваеннай тактыкі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
1
Витька/адказаць/
22.07.2023
Колька, путин - да, причем полный.
1
Правдоруб /адказаць/
23.07.2023
Колька, ускорит, не переживай! Как только Ф-16 и атакмс получат - сразу и ускорятся!)
1
Ян Севярын Бакей /адказаць/
23.07.2023
хацелася б спытаць клевэрлі - а ў чым іх разыходжаньне з Украінай адносна мэтаў? хоча захаваньня агрэсіўнай імперыі, пагражаючай сёньня Польшчы і прыбалтам?(а заўтра, сажраўшы Украіну, Польшчу , Літву - каго пачне хіжа разглядаць гэты галодны зьвераяшчар, карлік крамлёўскі? "НАТА- вон на межы 1991"? а можа і на межы 1949? а . можа, і зусім - парадным маршам кантэміраўцы па Пікадзільлі?)
а саліван ўвогуле ўжо адкрыта не ўстыдаецца сваёй ролі прарасійскага лоббі, фарысей паганы...бач ты, авіацыі не дамо, бо зьбіваюць... няхай лепей пладзяцца бясконцыя Бучы на акупаванай сёньня (а можа, і на новаакупаванай, га, саліван?) тэрыторыі Украіны, гэта ж Украіне пагражае генацыд зьнішчэньня. а не салівану і яго рахункам ў швейцарскіх банках...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031