Знайсці
17.05.2023 / 07:295РусŁacБел

Канчаткова: беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да ІІ Еўрапейскіх гульняў

Еўрапейскі алімпійскі камітэт (ЕАК) пацвердзіў, што спартоўцаў з Расіі і Беларусі не дапусцяць да ўдзелу ў Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у Польшчы ў чэрвені гэтага года.

Кадр з адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў 2019 годзе

У студзені ЕАК ужо было абвешчана, што любыя рашэнні, якія могуць быць прыняты з нагоды ўдзелу беларусаў і расіян у спаборніцтвах пад эгідай камітэта, ніяк не закрануць Еўрапейскія гульні гэтага года, піша «Спутнік».

«Расійскія і беларускія спартсмены не будуць выступаць на Еўрапейскіх гульнях у 2023 годзе ні ў якой якасці. Да пачатку спаборніцтваў засталося менш за 40 дзён, і нічога не зменіцца», — гаворыцца ў заяве аднаго з прадстаўнікоў ЕАК.

Еўрагульні-2023, на якіх будуць разыграны пуцёўкі на Алімпіяду ў Парыжы, стартуюць у Польшчы 21 чэрвеня і завершацца 2 ліпеня. Спаборніцтвы разгорнуцца на арэнах Кракава і іншых гарадоў Малапольскага ваяводства.

Чытайце таксама:

Пагоня, Вітаўт, Шагал, Быкаў. Вы не паверыце, але ўсё гэта было на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
6
Корань/адказаць/
17.05.2023
Гэта сьвядомая дыскрэдытацыя беларускага народа. Робяць ізгоеў.
4
Мандату няма/адказаць/
17.05.2023
Корань, спартоўцы-лукашысты хіба маюць права выступаць ад імя беларускага народа? Відавочна, не. Мандат даверу быў беззваротна страчаны.
3
Корань/адказаць/
17.05.2023
Мандату няма, праўда вочы рэжа, таму мой адказ вам і не зьмясьцілі. А вы працягвайце, шукайце станоўчае ў кожным пляўку ў ваш твар, і будзе вам шчасьце...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера