Знайсці
12.05.2023 / 07:46РусŁacБел

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Украінскія войскі пачалі «фармавальныя» аперацыі напярэдадні чаканага контрнаступу супраць расійскіх войскаў, паведаміла тэлекампаніі CNN двое высокапастаўленых заходніх вайскоўцаў.

Фота: Канстанцін Лібераў / AP

Фармаванне ўключае нанясенне ўдараў па такіх цэлях, як склады зброі, камандныя цэнтры, бранятанкавыя і артылерыйскія сістэмы, і накіравана на падрыхтоўку поля бою для наступу. Гэта стандартная тактыка, якая ўжываецца перад буйнымі камбінаванымі аперацыямі.

Калі ў канцы мінулага лета Украіна пачала контрнаступ у паўднёвай і паўночна-ўсходняй частках краіны, яму таксама папярэднічалі паветраныя атакі. Па словах высокапастаўленага амерыканскага вайсковага чыноўніка, гэтыя аперацыі па фарміраванні поля бою могуць працягвацца на працягу многіх дзён да пачатку асноўнай часткі запланаванага наступу.

Такія аперацыі таксама могуць быць накіраваныя на заблытванне праціўніка.

Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што Украіне трэба «яшчэ трохі часу», перш чым пачаць контрнаступ, каб у краіну паспела паступіць абяцаная заходняя вайсковая дапамога.

Чытайце таксама:

Украінскім войскам удалося прарваць пазіцыі расійскай арміі пад Бахмутам — расійскія ваенкары

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930