Знайсці
11.05.2023 / 14:10РусŁacБел

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Кіраўнік ПВК «Вагнер» абвясціў, што ўкраінскі контрнаступ, якога чакаюць апошні месяц, ідзе поўным ходам». «Падраздзяленні УСУ заходзяць у флангі, і на жаль, у частцы месцаў гэта паспяхова ў іх атрымліваецца», — заявіў Прыгожын.

Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа

Ён паабяцаў, што калі ўкраінскае войска праломіць бахмуцкі кірунак, то пойдзе на тэрыторыю Расіі: «Ім трэба спачатку разабрацца з Арцёмаўскім кірункам, з ПВК «Вагнер», скончыць гэтую гісторыю, і пасля гэтага на ўздыме з усім баявым духам ісці ў Запарожжа, Бранскую і Белгарадскую вобласць».

На чым ён засноўвае такія высновы, незразумела. Украінскія ўлады шмат разоў падкрэслівалі, што хочуць вярнуць свае тэрыторыі, уключаючы Крым, але не збіраюцца захопліваць чужыя.

«ПВК «Вагнер» працягвае выконваць баявыя задачы ў жудасным снарадным голадзе, бо абяцанні Мінабароны не выкананыя», — дадаў Прыгожын.

На голад з боепрыпасамі кіраўнік ПВК скардзіцца даўно. Раней ён запісваў грубыя звароты да Мінабароны, патрабуючы боепрыпасаў і абяцаючы сысці з пазіцый, калі снарадаў не дадуць.

Пасля параду на Краснай плошчы 9 мая ён пайшоў яшчэ далей і нецэнзурна выказаўся пра «шчаслівага дзядулю», дзеянні якога пагражаюць паражэннем Расіі ў вайне.

Чытайце таксама:

Зяленскі: З наступам нам трэба пачакаць

ПВК «Вагнер» утрымлівае 85% Бахмута і сыходзіць пакуль не збіраецца — СМІ

Прыгожын двухсэнсоўна выказаўся пра «шчаслівага дзеда», які можа аказацца «скончаным мудаком». Журналісты высветлілі, як у Крамлі паставіліся да заявы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031