Знайсці
02.05.2024 / 09:1711РусŁacБел

Фільм пра нібыта вярбоўку падлеткаў украінскімі спецслужбамі пакажуць ва ўсіх навучальных установах Беларусі

Фільм «Дзеці на прыцэле» пакажуць ва ўсіх навучальных установах Беларусі. Падрабязнасцямі ў эфіры АНТ падзялілася намеснік міністра адукацыі Беларусі Кацярына Пятруцкая.

«Мы сёння сутыкаемся з тым, што «супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў самымі бруднымі, самымі подлымі спосабамі маніпулююць нашымі дзецьмі, уцягваючы іх у дыверсійную дзейнасць», — сказала яна.

Пятруцкая звярнула ўвагу на тое, што ўказаны фільм пакажуць не толькі дзецям — будзе прапанавана паглядзець яго педагогам, а таксама бацькам.

Фільм пра арышт падлеткаў паказалі вечарам у панядзелак у прайм-тайм на АНТ.

Як сцвярджае прапаганда, падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля і ў Расіі. Праўда, адзіныя іх праведзеныя акцыі, якія згадваюць у фільме, — расклейванне ўлётак.

Групу сабрала дзяўчынка-падлетак з Украіны Марыя Місюк. Яна з бацькамі пераехала ў Беларусь пасля пачатку вайны ў 2022-м. Марыя вучылася ў мастацкім каледжы ў Міры. Прапаганда называе яе камандзірам тэрарыстычнай ячэйкі «Чорныя салаўі» і сцвярджае, што за ёй стаяла СБУ.

Як сцвярджае прапаганда, маладзёны збіраліся на баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур’ёзнай акцыі — сабраць выбухоўку і ўзарваць баранавіцкае аддзяленне міліцыі ці пракуратуру.

Марыю Місюк абвінавачваюць па ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Якое абвінавачанне выставілі іншым падлеткам, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве

Ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў: пішуць ад імя дырэктара і абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Кілер троляў /адказаць/
02.05.2024
дочка Максима Дизайнера, я вашу расейскую кухню не люблю, не перажывайце
0
бабруйчанін/адказаць/
02.05.2024
У сетцы прапаганды, Якой інфе ??Гэтай??Біаграфічным дадзеным ??Дзяўчынка з Украіны у рБ дакладна?? У рБ пасля 14 ці 20 ці 22 года з Украіна ))) Рві пауціне ))
0
бабруйчанін/адказаць/
02.05.2024
Кілер троляў , Дачка максіма звярталась раіла мне .Якога троля ???)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031