Знайсці
10.05.2023 / 20:161РусŁacБел

На «прафілактычныя гутаркі» цяпер выклікаюць і ў райвыканкамы

Даўно вядома, што «нядобранадзейных» у палітычным сэнсе беларусаў перыядычна выклікаюць у пракуратуру, Следчы камітэт або РАУС. Падчас так званых «прафілактычных гутарак» людзям нагадваюць пра іх «правіны» і даюць падпісаць паперу з афіцыйным папярэджаннем. Але з нядаўняга часу «на прафілактыку» пачалі выклікаць і ў райвыканкамы, піша «Віцебская вясна».

Будынак Кастрычніцкага райвыканкама ў Віцебску. Фота: vitebsk.gov.by

У Віцебску ў райвыканкамах, паводле праваабаронцаў, стварылі адмысловыя групы з ідэалагічных работнікаў «у межах барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам».

Адна з такіх груп дзейнічае ў выканкаме Кастрычніцкага раёна, і пра візіт туды на ўмовах ананімнасці праваабаронцам расказаў адзін з асуджаных за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы».

Позву на гутарку яму пад подпіс уручыла паштальёнка. У позве былі пазначаныя дата і нумар кабінета, куды трэба было з'явіцца ў прызначаны час. Але давялося пачакаць і пад дзвярыма: у кабінет ужо стаяла невялікая чарга. У яго запрашалі па адным.

За дзвярыма тры жанчыны распытвалі кожнага, што здарылася, і ўшчувалі «за паводзіны». Тлумачылі, што пакаранне панесена заслужана і раілі надалей «не паўтараць памылак». У сярэднім гутарка працягвалася не больш за 15—20 хвілін.

З убачанага вынікала, што ў выканкамах ёсць спісы з пазначэннем месцаў жыхарства нядаўна асуджаных. У чарзе былі і тыя, хто адбыў «суткі», і аштрафаваныя за адміністрацыйныя правапарушэнні.

Паўнамоцтвы падобных ідэалагічных груп абмяжоўваюцца ўнутранымі распаражэннямі выканкама — органа, які іх стварыў. Адказнасць за ігнараванне падобных выклікаў нібыта і не прадугледжана. Тым не менш, віцябляне лічаць за лепшае не абвастраць сітуацыю, бо спісы «нядобранадзейных» відавочна паступаюць з міліцыі, а справаздача аб праведзеных гутарках, магчыма, таксама пойдзе ў гэтую ўстанову.

Чытайце таксама:

Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?

«Скаргаў няма, умовы адпавядаюць усім патрабаванням». Грамадская камісія наведала калонію ў Магілёве

«Будзьце гатовы, што вы пацерпіце фізічна». Як у Вілейцы міліцыя адахвочвае ад сходак «ПВК Родан»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
26
10.05.2023
Ганьба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930