Знайсці
08.05.2023 / 11:57РусŁacБел

Палітзняволеная Ларыса Кузьменка выйшла на волю. У яе была клаўстрафобія

Ларыса Кузьменка — жыхарка Гомеля, асуджаная да двух гадоў калоніі за «гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС».

Нібыта жанчына падчас нядзельнага Маршу ў Гомелі «грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, тым самым зрушыла яго з месца і не дазволіла яму працаваць». У Ларысы дыягнаставанае дэпрэсіўнае расстройства з сіндромам клаўстрафобіі, піша «Вясна».

Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай калоніі №4, адкуль нядаўна выйшла, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла амаль 1 год і 8 месяцаў.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі хлопца за татуіроўкі з «Пагоняй» і гербам Украіны

У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч

Экс-кіраўніку творчай суполкі «Пагоня» мастаку Генадзю Драздову прысудзілі 3 гады калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031