Знайсці
08.05.2023 / 07:35РусŁacБел

За ноч над Кіевам збілі 30 беспілотнікаў

Ноччу 8 мая Расія зноў атакавала тэрыторыю Украіны, прымяніўшы іранскія ўдарныя беспілотнікі «Шахед». Усе 35 дронаў былі знішчаныя ўкраінскімі абаронцамі.

Знішчаны беспілотнік. Фота: «Армія інфарм»

Над Кіевам былі збітыя больш за 30 варожых «Шахедаў», у выніку атакі дронаў траўмаваныя 5 чалавек, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на начальніка Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргея Папко.

«Падчас апошняй паветранай трывогі, якая доўжылася больш за 3,5 гадзіны, агрэсар спрабаваў нанесці ўдар сваімі БПЛА. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта былі іранскія «Шахеды», якія атакавалі сталіцу з розных напрамкаў. У паветранай прасторы Кіева было выяўлена і знішчана больш за 30 варожых дронаў», — расказаў Сяргей Папко.

У выніку начной атакі ў Кіеве былі траўмаваныя 5 чалавек, пашкоджаныя аўтамабілі і жылы дом.

У Святошынскім раёне сталіцы, верагодна, з-за падзення абломкаў пашкоджаныя 7 аўто і яшчэ адно аўто гарэла, зафіксаванае падзенне абломкаў на жылы дом — пашкоджаныя вокны і фасады, абломкі ўпалі на праезную частку, траўмаваныя 5 чалавек — ім аказаная медыцынская дапамога.

У Саломенскім раёне пашкоджаны рэзервуар (5 тон), што прывяло да ўцечкі дызельнага паліва, узгарання паліва не было. На стаянцы пашкоджана 15 грузавых і 5 легкавых аўтамабіляў. Таксама, верагодна, з-за абломкаў, была пашкоджаная газавая труба, газ перакрыты, пажар ліквідаваны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031