Знайсці
07.05.2023 / 15:11РусŁacБел

Двое дзяцей атруціліся чадным газам у Гродзенскім раёне

Брат і сястра трапілі ў бальніцу, атруціўшыся чадным газам на дачы пад Гроднам, паведамляе прэс-служба МНС.

Пацярпелыя — хлопчык 2011 года нараджэння і яго сястра 2015 года нараджэння. Інфармацыю пра здарэнне паведамілі ў МНС 7 мая ў 4:30 раніцы з бальніцы, куды трапілі дзеці.

Здарэнне адбылося ў садовым таварыстве «Зорачка-2008» каля вёскі Каробчыцы. 

Як паведамляе МНС, атручэнне адбылося ў выніку заўчаснага закрыцця юшкі коміна печы ў лазні.

Іншых падрабязнасцей пра акалічнасці здарэння і здароўе дзяцей пакуль няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера