Двое дзяцей атруціліся чадным газам у Гродзенскім раёне
Брат і сястра трапілі ў бальніцу, атруціўшыся чадным газам на дачы пад Гроднам, паведамляе прэс-служба МНС.
Пацярпелыя — хлопчык 2011 года нараджэння і яго сястра 2015 года нараджэння. Інфармацыю пра здарэнне паведамілі ў МНС 7 мая ў 4:30 раніцы з бальніцы, куды трапілі дзеці.
Здарэнне адбылося ў садовым таварыстве «Зорачка-2008» каля вёскі Каробчыцы.
Як паведамляе МНС, атручэнне адбылося ў выніку заўчаснага закрыцця юшкі коміна печы ў лазні.
Іншых падрабязнасцей пра акалічнасці здарэння і здароўе дзяцей пакуль няма.
0
0
0
0
1
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера