Знайсці
02.05.2023 / 14:20РусŁacБел

Стрыечнага брата прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Сяргея Франчука будуць судзіць другі раз запар

У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка Франчука асудзілі на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Зараз будзе новы суд.

У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка Франчука асудзілі на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Стала вядома, што ўжо 13 мая ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска адбудзецца разгляд крымінальнай справы супраць Франчука паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Працэс будзе весці суддзя Вольга Серакова, піша «Вясна».

Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

Падтрымайце Сяргея: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Віктаравіч Франчук.

Чытайце таксама:

Колькі і прасіў пракурор: у Мінску асудзілі стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930