Знайсці
02.05.2023 / 13:064РусŁacБел

Памёр мадэльер Валянцін Юдашкін

Мадэльер Валянцін Юдашкін памёр на 60-м годзе жыцця.

Прычынай стала анкалогія, якую выявілі ў 2016 годзе, паведамляюць расійскія СМІ.

Юдашкін нарадзіўся ў 1963 годзе ў Маскоўскай вобласці. У 1991 годзе ў Парыжы была прадстаўлена яго першая калекцыя пад назвай «Фабержэ».

Юдашкін быў членам-карэспандэнтам Асацыяцыі высокай моды Парыжа і стаў першым з расійскіх мадэльераў, прынятым у Палату французскай высокай моды.

У 2013 годзе, калі Юдашкіну споўнілася 50 гадоў, пасол Францыі ў Расіі ўручыў расійскаму мадэльеру знак кавалера Ордэна Ганаровага легіёна, паведамляе Бі-бі-сі.

Чытаць таксама:

Памёр расійскі мадэльер Вячаслаў Зайцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0
1
Андрусь/адказаць/
02.05.2023
Жылі яны доўга і шчасліва і ўмерлі ў адзін дзень. Што за паморак напаў на мадэльераў у рашцы? 
0
відьма/адказаць/
03.05.2023
Андрусь, мадэльеры-то ваш што зрабілі? адзін памёр ад раку, другі (Зайцаў) даволі сталага ўзросту ўжо быў
Зайцаў дарэчы добра некалі выказаўся ў свой час пра акуляры-какошнік на башцэ... якія прысутнічалі(юць) ў 3 "ангелов чарлі" і ў бальшыні невераятных
0
Андрусь/адказаць/
05.05.2023
відьма, ды мне пофіг увогуле на рашкаўскіх крацоў. Але "Першая з рысункамі" чамусьці расійскі парадак дня так актыўна ў сябе прасоўвае, што часам цягне паёрнічаць (цікава, можа там у якім Парагваі ці Гандурасе хто з вядомы памёр - НН гугліла? Чаму адтуль няма падобных вестак?). Вось і тут рапатам дзень за днём маскоўскія куцюр'і мерці пачалі - цікава ж! То я і рэалізаваў сваё права на выказванне меркавання.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера