Знайсці
21.04.2023 / 15:30РусŁacБел

Кітай стварае зброю, скіраваную на перахоп кантролю над спадарожнікамі — FT

Згодна з сакрэтнымі дакументамі ЦРУ, што выцеклі ў інтэрнэт, новая кітайская зброя будзе значна пераўзыходзіць любыя расійскія магчымасці ў дадзеным кірунку.

Фота: pixabay

Кітай знаходзіцца ў працэсе стварэння новай складанай кіберзброі, якая зможа перахапляць кантроль над любымі спадарожнікамі грамадзянскага і вайсковага прызначэння. Пра гэта 21 красавіка паведаміла выданне Financial Times са спасылкай на адзін са злітых амерыканскіх сакрэтных дакументаў.

Дакумент, падрыхтаваны Цэнтральным разведвальным упраўленнем ЗША (ЦРУ) у гэтым годзе, сведчыць аб намерах Кітая «адключаць, часова выкарыстоўваць або захопліваць» варожыя спадарожнікі для ўласнага дамінавання на будучым полі бою.

Адзначаецца, што магчымасці новай кітайскай зброі будуць значна пераўзыходзіць любыя расійскія аналагі, якія, напрыклад, нядаўна спрабавалі абрынуць сістэму Starlink Ілана Маска ў касмічнай прасторы над Украінай.

«Кітайская зброя накіравана на імітацыю сігналаў, якія варожыя спадарожнікі атрымліваюць ад сваіх аператараў, падманам прымушаючы іх альбо цалкам перайсці пад свой кантроль, альбо вывесці іх з ладу ў вырашальныя моманты бою. Гаворка ідзе аб парушэнні магчымасці заходніх спадарожнікаў (якія часта лятаюць і працуюць цэлай групай) звязвацца адзін з адным і перадаваць сігналы на Зямлю», — піша Financial Times са спасылкай на зліты дакумент ЦРУ.

Выданне таксама звяртае ўвагу, што назва і тэрміны вытворчасці дадзенай зброі ў дакуменце не пазначаны.

Нагадаем, што гэта не адзіны зліты дакумент ЗША, у якім гаворка ідзе пра Кітай. Напрыклад, нядаўна такім чынам стала вядома аб непублічных ваенных зносінах паміж кітайскімі чыноўнікамі і прадстаўнікамі расійскай ПВК «Вагнер».

Таксама высветлілася, што Кітай у выпадку нападу на Тайвань на працягу некалькіх дзён зможа цалкам забяспечыць сабе панаванне ў небе над востравам. 

Чытайце таксама:

Кітайскія навукоўцы перадалі штучнаму інтэлекту поўны кантроль над сваім касмічным спадарожнікам. Нейрасетка адразу ж зацікавілася вайсковымі базамі

Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?

У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930