Знайсці
18.04.2023 / 19:366РусŁacБел

Кітайскія навукоўцы перадалі штучнаму інтэлекту поўны кантроль над сваім касмічным спадарожнікам. Нейрасетка адразу ж зацікавілася вайсковымі базамі

Пры гэтым мэта эксперыменту была зусім не тая.

Фота: pixabay

Кітайскія даследчыкі ў якасці эксперыменту аддалі ШІ (штучнаму інтэлекту) неабмежаваны доступ да аднаго са сваіх навуковых спадарожнікаў. Эксперымент доўжыўся 24 гадзіны і выявіў анамальныя паводзіны ў нейрасеткі. Пра гэта 15 красавіка паведаміла выданне South China Morning Post са спасылкай на навуковы артыкул часопіса Geomatics and Information Science Уханьскага ўніверсітэта.

Выданне піша, што эксперымент ставіў перад сабой задачу праверыць магчымасць цалкам аўтаномнай працы Qimingxing 1, спадарожніка дыстанцыйнага зандавання Зямлі, пры дапамозе штучнага інтэлекту накшталт ChatGPT.

Як адзначылі навукоўцы, з усімі задачамі нейрасетка справілася выдатна, аднак падчас эксперыменту яна праявіла «нечаканую цікавасць» да вайсковай і стратэгічнай інфраструктуры некалькіх краін рэгіёна.

«Штучны інтэлект загадаў спадарожніку пільна назіраць за японскім марскім портам у горадзе Осака, які з'яўляецца адной з рэгулярных стаянак караблёў Ціхаакіянскага флота ВМС ЗША. Апроч гэтага нейрасетка доўга ўглядалася ў індыйскі горад Патна і яго вайсковую базу, гарнізон якой яшчэ ў 2020 годзе прымаў удзел у боесутыкненнях з арміяй Кітая», — паведамілі навукоўцы.

Усяго, па іх словах, ШІ звярнуў пільную ўвагу на вайсковыя і стратэгічныя кропкі краін Азіі і нават Афрыкі. А за кітайскімі вайсковымі аб'ектамі нейрасетка ўвогуле не сачыла.

Нагадаем, што яшчэ ў канцы сакавіка больш за 1000 экспертаў у галіне штучнага інтэлекту падпісалі адкрыты ліст з настойлівай рэкамендацыяй спынення развіцця штучнага інтэлекту «з-за пагрозы чалавецтву» (праўда, не ўсе з гэтых экспертаў працягваюць стаяць на сваім). 

Існуюць нават прэцэдэнты забароны выкарыстання пэўных нейрасетак у асобных краінах. 

Чытайце таксама:

«Эпоха ШІ пачалася». Біл Гейтс падзяліўся сваім бачаннем будучыні штучнага інтэлекту

З'явіўся штучны інтэлект, які ўмомант узломвае паролі

Высновы з 386-старонкавай справаздачы Стэнфардскага ўніверсітэта аб сённяшнім стане штучнага інтэлекту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
19.04.2023
leha, вельмі проста. Кіраванне нейкай прыладай цалкам магчыма з дапамогай тэкставага інтэрфэйсу - кансолі ці API. Атрымаўшы тэкставае апісанне гэтага інтэрфейсу, г.зн. дакументацыі, булшыт генератар лёгка можа кіраваць якой заўгодна прыладай.
0
Казік/адказаць/
19.04.2023
bruh, усё адно павінна быць напісана нейкая праграма, мэта: што шукаць, у якую базу дадзеных складваць знойдзенае. Я магу вывад чатгпт накіраваць у тэрмінал - але яно ж нічога рабіць ня будзе, пакуль я не скажу "напішы скрыпт на bash, які робіць тое і тое". І то, з вялікай імавернасцю такі скрыпт зваліцца з памылкай, бо яго трэба перш падрэдагаваць. Магу ў тэрмінал накіраваць /dev/random, можна нават праз тэкставы фільтр, але толку ў гэтым нуль
0
Верыць кітайцам можа хіба лох/адказаць/
20.04.2023
Ага, ну канечне, вось так сама
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031