Знайсці
15.04.2023 / 23:111РусŁacБел

Тайвань амаль цалкам безабаронны перад паветраным нападам Кітая — злівы

Згодна са злітымі ў сетку сакрэтнымі дакументамі ЗША, востраў можа цалкам страціць сваё неба ў першы тыдзень канфлікту з Кітаем.

Сцяг Тайваня. Фота: pixabay

Тайвань з высокай верагоднасцю страціць сваё неба амаль адразу ж пасля пачатку канфлікту з Кітаем. Пра гэта стала вядома са злітых сакрэтных дакументаў ЗША, інфармацыю з якіх апублікавала выданне The Washington Post.

Паводле справаздачы, амерыканская выведка і афіцыйныя асобы Тайваня «моцна сумняваюцца» ў здольнасці сістэм супрацьпаветранай абароны вострава «дакладна» выяўляць і перахопліваць кітайскія ракеты.

У дадатак да гэтага ўлады Тайваня, згодна з уцечкай, турбуюцца адносна стану сваіх знішчальнікаў. На іх думку, толькі крыху больш за палову з усіх наяўных у іх самалётаў змогуць выконваць баявыя задачы, а ў выпадку пачатку вайны прыбраць гэтыя знішчальнікі ў сховішчы можна будзе толькі па сканчэнні аднаго тыдня.

За гэты час, як зазначана ў дакуменце, Кітай зможа поўнасцю завалодаць небам над востравам.

«Ваенна-паветраныя сілы Кітая будуць мець значна лепшыя магчымасці для ранняга ўсталявання кантролю над небам Тайваня ў выпадку масавага прымянення ракет і авіяцыі па супрацьпаветранай абароне вострава. Тут у Кітая будзе значна больш шанцаў, чым гэта было ў Расіі ў першыя дні вайны супраць Украіны», — піша The Washington Post са спасылкай на адзін са злітых сакрэтных дакументаў ЗША.

Таксама ў дакуменце пазначана, што ў амерыканскай выведкі знізілася здольнасць вызначаць магчымыя тэрміны кітайскага ўварвання на востраў, бо Кітай стаў часцей выкарыстоўваць грамадзянскія караблі ў сваіх вайсковых мэтах (асабліва, калі гэтыя караблі рэгулярна заходзяць ва ўнутраныя воды Тайваня).

Нагадаем, што ў пачатку красавіка з'явіліся звесткі аб маштабнай уцечцы ў інтэрнэт сакрэтных дакументаў ЗША, сярод якіх ёсць справаздача, прысвечаная Беларусі.

Меркаваны вінаваты ў гэтых злівах ужо арыштаваны амерыканскімі ўладамі.

Чытайце таксама:

ЗША гатовыя абараняць Тайвань вайсковым шляхам

Спецназ ГРУ амаль цалкам пагінуў ва Украіне — сакрэтныя дакументы ЗША

Смерць Пуціна, смерць Зяленскага, «удар па Крамлі». Разведка ЗША разглядае «неверагодныя» сцэнары вайны — злівы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
3
15.04.2023
а чаму не шукають китайских шпиенау у Польшчы??
китайцев тут много)) непонятно чым займаюцца
или толька беларусы шпиенять?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930