Знайсці
13.04.2023 / 22:1411РусŁacБел

ФБР арыштавала падазраванага ва ўцечцы дакументаў з Пентагона — СМІ 

ФБР арыштавала падазраванага ў найбуйнейшай за доўгія гады ўцечцы сакрэтных дакументаў з Пентагона. Пра гэта паведамляюць канал Fox News і газета The New York Times.

Раней амерыканскія СМІ апублікавалі расследаванні, у якіх апісваюцца новыя падрабязнасці ўцечкі вялікай колькасці дакументаў Пентагона аб вайне ва Украіне і іншых міжнародных справах.

У сераду ўвечары Washington Post паведаміла, што сакрэтнымі файламі дзяліўся са сваімі сябрамі па гульнявым анлайн-чаце малады супрацоўнік вайсковай базы. А ў чацвер New York Times заявіла, што яе журналістам удалося знайсці імя і пасаду гэтага чалавека.

Па даных New York Times, вінаватым у зліве з'яўляецца 21-гадовы член Нацыянальнай гвардыі амерыканскіх ВПС у штаце Масачусетс Джэк Тэйшэйра. СBS News пацвярджае, што амерыканскія праваахоўныя органы менавіта Тэйшэйра лічаць падазраваным.

Чытайце таксама:

The New York Times назвала імя чалавека, які выклаў сакрэтныя дакументы Пентагона, і даведалася новыя падрабязнасці 

Дакументы з Пентагона зліў карыстальнік пад нікам OG — WP

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
1
Тоні/адказаць/
14.04.2023
Уваліць бы яму пару пажыццевых за гэта
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.04.2023
Ну что, памяркоуныя, апять вы абср са сваими падазрэннями. Может пара вылезти из скарлупы и пасматрэць, што адбываецца вакруг вашай панельки, каторая тоже аблезла дауно?А не толька раз у год пасля выбарау, а?
0
Ерома/адказаць/
15.04.2023
WV polo, вы жывёце в амерыке і не знаеце какая эта свабодная прагрэсівная демакрацічэская страна нашы белоруссы і то лучшэ у ней разбіраюцца. вам далжно быть стыдна!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031