Знайсці
12.04.2023 / 14:16РусŁacБел

Смерць Пуціна, смерць Зяленскага, «удар па Крамлі». Разведка ЗША разглядае «неверагодныя» сцэнары вайны — злівы

Разведвальнае ўпраўленне Мінабароны ЗША разглядае чатыры «непрадказальныя» сцэнары развіцця вайны ва Украіне, піша New York Times са спасылкай на сакрэтны дакумент, які аказаўся ў сеціве ў выніку нядаўняй уцечкі. У ім даецца аналіз магчымых наступстваў смерці Уладзіміра Пуціна, смерці Уладзіміра Зяленскага, змены кіраўніцтва расійскай арміі і «ўдару па Крамлі», пераказвае публікацыю выданне «Важныя гісторыі».

Частка нядаўна злітых сакрэтных дакументаў ЗША. Па інфармацыі СМІ, яны прызначаліся для непублічных брыфінгаў кіраўніцтва Пентагона

Сярод чатырох «непрадказальных» сцэнароў развіцця вайны ва Украіне New York Times распавядае толькі пра адзін — «удар па Крамлі», але выданне не ўдакладняе, што маецца на ўвазе — атака на сам Крэмль ці ўдар па Маскве.

Аналітыкі разведкі лічаць, што ў выпадку такога сцэнара ёсць два варыянты развіцця падзей. 

Першы — у адказ на «бурны грамадскі пратэст» Пуцін абвесціць усеагульную мабілізацыю і разгледзіць магчымасць прымянення тактычнай ядзернай зброі. Другі варыянт — страх у грамадстве прымусіць Пуціна пайсці на завяршэнне вайны шляхам перамоў.

Як адзначае New York Times, магчымы ўдар УСУ па Маскве выклікае занепакоенасць у кіраўніцтва ЗША, бо гэта можа прывесці да сур'ёзнай эскалацыі вайны з боку Расіі. Асцярогі амерыканскіх улад — адна з прычын, па якіх яны адмаўляюцца пастаўляць Украіне дальнабойныя ракеты.

Што думаюць аналітыкі аб тым, як будуць развівацца падзеі пры трох іншых «непрадказальных» сцэнарах, New York Times не піша. 

Але ў дакуменце аналізуюцца не толькі «непрадказальныя» сцэнары. 

Для розных абставін разведка ацэньвае імавернасць аднаго з трох больш магчымых варыянтаў развіцця падзей. Варыянты наступныя: эскалацыя, мірныя перамовы ці адсутнасць змен. Для «непрадказальных» сцэнарыяў дадзены толькі варыянты развіцця — без ацэнкі іх імавернасці.

У цэлым аналітыкі лічаць, што вайна будзе працяглай.

Сам дакумент New York Times называе «тыповым прадуктам» разведвальных службаў. На ім стаіць пазнака RELIDO, якая азначае, што па рашэнні вышэйшага камандавання інфармацыяй можна дзяліцца, напрыклад, з «замежнымі партнёрамі». 

Дакумент датаваны 24 лютага 2023 года, верагодна, ён з'яўляецца часткай аналітычных матэрыялаў, выпушчаных да гадавіны вайны. 

Вайсковыя чыноўнікі адмовіліся пацвердзіць дакладнасць інфармацыі, але не сталі адмаўляць сапраўднасць дакумента. Ён падобны да іншых дакументаў з маштабнай уцечкі, адзначае выданне.

Чытайце таксама іншыя матэрыялы пра зліў сакрэтных дакументаў Пентагона і НАТА:

У сацсеткі трапілі планы ЗША і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскага наступу

Аляксей Данілаў пракаментаваў інфармацыю пра магчымыя напрамкі контрнаступу і яго тэрміны

Дакументы, што трапілі ў публічны доступ, паказваюць, што ЗША атрымліваюць інфармацыю з амаль кожнай расійскай спецслужбы 

З сакрэтных амерыканскіх дакументаў сталі вядомы страты ўкраінскай арміі

Украіна змяніла ваенныя планы з-за ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона — CМІ

У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031