Знайсці
20.04.2023 / 21:5420РусŁacБел

Аптовая цана электраэнергіі ў Нідэрландах дасягнула адмоўных значэнняў. Гэта ўсё з-за працы ветракоў

На таргах на Амстэрдамскай біржы Epex Spot у сераду кошт кантракту з дастаўкай на наступны дзень апускаўся да -739,96 еўра за МВт*г. Сярэднеўзважаны кошт заставаўся адмоўным на працягу ўсяго гандлёвага дня — кожную гадзіну з 10 да 17 гадзін, паведамляе Bloomberg.

Прычынай з'явы стала занадта высокая генерацыя ў сектары ўзнаўляльнай энергетыкі: аб'ёмы вырабленай на ветраных станцыях электрычнасці перавысілі сукупны попыт, і сеткі даплачвалі кліентам за дадатковае спажыванне.

Летась цэны на электрычнасць, наадварот, зашкальвалі, а Еўропа перажывала сапраўдны энергетычны крызіс. Уладзімір Пуцін папярэджваў, што зялёны пераход, маўляў, выйдзе еўрапейцам бокам.

Цэны на газ у Еўропе зашкальваюць, палохаў Пуцін у снежні. А паколькі Расія некаторым сваім партнёрам прадае газ у 10 з лішнім разоў танней, гэта стабілізуе яе эканоміку.

Так Пуцін казаў на пачатку снежня 2022 года. З таго часу цана газу ў Еўропе зменшылася прыкладна ў 3,5 разу.

Чытайце таксама:

Будынкі будуць змяняць колер для эканоміі энергіі

The Telegraph: Здольнасць Пуціна да энергетычнага шантажу значна знізілася

Вялізныя «пясчаныя батарэі» — новая тэхналогія для захоўвання лішкаў сонечнай і ветравой энергіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
5
10
Порро/адказаць/
21.04.2023
За волю!, а толку? Энергокомпании отчитались про мегаприбыли за кризисный 22 год. Доходила цена до 50 центов ! Сейчас обдиралово продолжается . 20 центов за квтч плюс транспортировка по квартирным контрактам . Капиталисты пойдут на любое преступление ради 100% прибыли.
21.04.2023
Вы забыли написать что стоимость енергии ветра в 4 раза выше чем от обычных источников энергии. Остальное бред и манипуляции сознанем. Тут же набежали выпускники ЕГУ с гуманитарным образованием, но доки в инженерных дисциплинах. Их аргументы: методички , нефть и газ есть только у расии.
0
Беспокоясь за финских граждан/адказаць/
21.04.2023
Порро, в результате фины начинают бежать из Финляндии в Россию. Бежать будут через карельские леса, потому что на границе с ленинградской областью финские капиталисты (на полученные от энергетических мегаприбылей деньги) начинают строить забор протяженностью до 260км. Беспокоясь за финских граждан, Мария Захарова поинтересовалась у Хельсинки, из какого материала будет состоять ограждение: «Частокол, профнастил или евроштакетник?».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031